• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром «А1» Мікалаем Брэдзелевым

    Справу 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе.

    Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361–2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

    Судзяць яго па змененым артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».

    За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі.

    Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Мікалаем, дзе падамлялася, што ён нібыта «зліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку. 

    Чытайце яшчэ:

    Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

    Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» вярнуўся ў падпісны каталог

    «Ведаю, што сустрэну сваё каханне, калі прыйдзе час». Чым цяпер жыве паэт і тэлевядучая Валярына Кустава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці