• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску журналістаў вызвалілі, у Віцебску – пакідаюць да суда (Інфармацыя па усіх рэгіёнах)

    Мінск. Выпусцілі Мінчонка і Залеўскага. Стаялі на вуліцы на расцяжцы больш за тры гадзіны. Пратаколаў не складалі. У Мінчонка ўзялі адбіткі пальцаў. Абодвух здымалі для базы дадзеных МУС.

    Мінск: Затрыманыя журналісты «Белсата» Аляксей Мінчонак і Алесь Залеўскі. Папярэдне вядома, што іх спынілі супрацоўнікі ДАІ за Палацам рэспублікі. Мінчонак і Залеўскі ў Цэнтральным РАУСе Мінска. Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў, што «нічым не можа дапамагчы затрыманым». Людзей на тэрыторыю РАУСа не пускаюць, інфармацыю пра тых, каго затрымалі, не даюць. Прыехаў адвакат Мінчонка, яго таксама не пускаюць у РАУС.

    Мінск: Выпусцілі з Цэнтральнага РАУС праваабронцу Таццяну Равяку. Яна распавяла, што стаяла тварам да сцяны ў калідоры прыкладна 2,5 гадзіны, ёй далі знаёміцца з правамі асобаў, супраць якіх вядуцца адміністрацыйныя працэсы, выдалілі фота з тэлефона. Але пазней без тлумачэння адпусцілі. Таксама Равяка бачыла ў РАУСе Залеўскага.

    У Віцебску затрыманыя сябры ГА «БАЖ» Павел Левінаў, Леанід Свецік, Канстанцін Мардзвінцаў. На усіх трох складзены адміністрацыйныя пратаколы нібыта за удзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34). Затрыманых пакідаюць пад вартай да суда у панядзелак.

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2017 годзе (Табліца, абнаўляецца)

     

    Бяроза: Тамара Шчапёткіна атрымала позву на 9 гадзін раніцы 27 сакавіка ў Бярозаўскі РАУС. Выклікаюць як асобу, супраць якой вядзецца адміністрацыйная справа.

    Брэст: Затрыманы рэдактар сайта «Віртуальны Брэст» Андрэй Кухарчык, знаходзіцца ў Ленінскім РАУС. Затрыманы  на плошчы Леніна ў Брэсце, вёў прамую трансляцыю акцыі. Адпусцілі ў 14–45.

    У Гомелі затрыманая журналістка БелаПАН Алена Германовіч. Адпусцілі.

    У Мінску на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя блогер Раман Пратасевіч, блогер і публіцыст Стась Карпаў. Карпава адпусцілі. Пратасевіча адвезлі ў Ленiнскі РАУС. I, адпаведна, суд будзе ў Ленінскiм раёне.

    Минск. Затрыманы блогер Дзяніс Носаў. Дзяніса Носава вызвалілі, аднак забралі камэру і флэшкі, пратакол не складалі.

    А 12 гадзіне дня ў Бабруйску на плошчы Перамогі мелася адбыцца вулічная акцыя. Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус. Нагадваем, што законам «Аб сродках масавай інфармацыі» інтэрнет-рэсурсы аднесеныя да СМІ.

    Санаценку адпусцілі.

    З «Вячэрняга Бабруйска» былі затрыманыя Аляксандр Чугуеў (быў в камізэльцы з надпісам «прэса») і Святлана Галоўкіна. Іх адпусцілі.

    Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч. Затрымалі журналіста Дзмітрыя Суслава з газеты «Камерцыйны курьер». Шобіна, Масаловіча, Суслава вызвалілі.

    У Оршы таксама мелася адбыцца вулічная акцыя. Там у цэнтры горада затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак. Адпусцілі. Склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 12 сакавіка 2017 года. Артыкул 23.34 част. 1. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці