У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BYsport — праект былых журналістаў «Прэсбола».
BYsport стала вядома, што на пасаду галоўнага рэдактара спартыўнай газеты прызначаны Аляксандр Дабрыян. Раней ён працаваў у гэтым жа выданні, але на пасадзе намесніка.
Сённяшні нумар газеты выйшаў за подпісам спадара Дабрыяна.
Нагадаем, у выніку падзей 2020 года з выдання сышло шмат журналістаў. Гэта было зроблена на знак пратэста супраць дзеянняў заснавальнікаў медыя, якія вырашылі «нармалізаваць» кантэнт і прызначылі новага, лаяльнага да ўладаў, галоўнага рэдактара.
Аднак 16-га чэрвеня 2023 года Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра абмежаванне доступа да сайта выдання «Прэсбол». 11 жніўня нечакана памёр 54-гадовы галоўны рэдактар газеты «Прэсбол» Сяргей Лісічкін. 6 кастрычніка 2023 года ў Доме футбола адбылося чарговае пасяджэнне выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Тады Выканаўчы камітэт вырашыў выкупіць у заснавальнікаў газеты «Прэсбол» іх долі. Да гэтага часу дзяржаўнай Асацыяцыі належала толькі палова акцый медыя, астатнія былі ў прыватных асоб: 30 адсоткаў у Юрыя Арлова і па 10 адсоткаў у Аляксандра Дабрыяна і Дзмітрыя Беленькага.
Як сцвярджае BYsport, Юрыя арлова на пасадзе дырэктара выдання замяніў былы журналіст газеты і дырэктар «Шахцера» Вадзім Філіповіч.
Між іншым, пасля пераходу «Прэсбола» у рукі АБФФ супрацоўнікі скардзіліся, што не атрымліваюць заробак.
Чытайце яшчэ:
Главный редактор Reform.by: Наш проект может закрыться
В Германии издали книгу с письмами политзаключенных белорусок — в ней есть истории журналисток
Уладзімір Лапцэвіч: З‑за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі