• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У розных гарадах Беларусі за інтэрв’ю «экстрэмісцкім СМІ» распачынаюць крымінальныя справы

    Праваабаронцам ўжо вядомы выпадкі, калі такія справы завялі супраць жыхароў Пружанскага, Дзятлаўскага раёнаў і горада Гродна.

    За інтэрв’ю «экстрэмісцкім СМІ» распачалі крымінальныя справы супраць праграміста і жыхаркі Гродна а таксама супраць жыхаркі Пружанскага раёну, якая нядаўна вярнулася ў Беларусь з‑за мяжы. 

    Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

    Следчымі Дзятлаўскага раённага аддзела СК распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці ў дачыненні да 41-гадовага ўраджэнца Гомеля. Па дадзеных следства, мужчына ў красавіку мінулага года даў інтэрв’ю інтэрнет-рэсурсу, прызнанаму «экстрэмісцкім».

    Паведамляецца, што па месцы рэгістрацыі ў Дзятлаўскім раёне мужчына не пражываў, таму цяпер праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні яго месцазнаходжання.

    За аналагічныя дзеянні Гродзенскім міжраённым аддзелам СК распачата крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра.

    Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ёй прад’яўлена абвінавачанне па ч.1 і ч.2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З санкцыі пракурора да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

    Вядома, што пасля падзей 2020 года жанчына з’ехала ў Еўропу. Пражывала ў Польшчы, Італіі, Нідэрландах. Прыбыўшы на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у пачатку бягучага года, была затрымана супрацоўнікамі міліцыі.

    Чытайце яшчэ:

    “Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека”. Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Каханне на адлегласці: журналісты пра свае сямейныя стасункі, нягледзячы на мяжу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці