• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «Вікіпедыі» раскрылі сетку ценявых рэдактараў, якія прасоўвалі расійскую ваенную прапаганду

    Эксперты раскрылі дзейнасць групы ценявых рэдактараў «Вікіпедыі». Яны карэктавалі інфармацыю, каб прасоўваць крамлёўскую прапаганду аб вайне Расіі супраць Украіны. Даследаванне правялі два брытанскія аналітычныя цэнтры — Інстытут стратэгічнага дыялогу (ISD) і Цэнтр аналізу сацыяльных медыя (CASM). Вынікі сваёй працы аналітыкі апублікавалі ў сумеснай справаздачы.

    Эксперты прааналізавалі дзейнасць 86 рэдактараў «Вікіпедыі», звольненых з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Прычына пазбаўлення іх пасады — парушэнне кодэкса этыкі інфармацыйнага партала. 

    Былыя супрацоўнікі ўносілі тонкія змены ў матэрыялы, якія тычыліся расейскай агрэсіі. Яны спрабавалі маніпуляваць інфармацыяй і хоць бы трохі схіляць яе ў бок Расіі. Рэдактары хацелі паказаць крамлёўскія версіі падзей максімальна аб’ектыўнымі і падважыць праўдзівасць трактовак.

    Са слоў аналітыкаў, былыя супрацоўнікі «Вікіпедыі» дадавалі ў матэрыялы цытаты расійскіх палітыкаў і прэс-рэлізы Масквы, каб узмацніць аргументы агрэсара. Яны таксама стваралі спецыяльныя тэмы з мэтай перакрывіць гісторыю і дадавалі спасылкі на прапагандысцкія рэсурсы РФ.

    «Адной з пагроз для Вікіпедыі з’яўляецца выкарыстанне падазроных або тэндэнцыйных крыніц. Таму спачатку мы праверылі падыход фільтрацыі рэдагаванняў на аснове таго, ці дадаюць яны спасылкі на афіляваныя або спансаваныя дзяржаўнымі СМІ сайты», — сказана ў даследаванні.

    Пры гэтым эксперты наўпрост не абвінавачваюць былых рэдактараў у сувязі з Крамлём. Аналітыкі сцвярджаюць, што цяпер цяжка вызначыць, ці была паміж звольненымі супрацоўнікамі нейкая сувязь.

    Чытайце яшчэ: 

    «Твой час — твой лёс». Год таму сілавікі ўварваліся ў рэдакцыю «Новага Часу». Што змянілася за гэтыя месяцы?

    Прысуд Сяргею Сацуку агучаць 26 кастрычніка. Пракурор патрабуе 8 гадоў зняволення

    Беларускамоўны канал «Бэйбус» адзначыў год з пачатку працы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці