Дзіцячы канал абвясціў пра пачатак новага сезона.
"Мы запрашаем маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў разам з намі ісці да сваіх вялікіх мараў, да вяршыняў, з якіх бачны вялізны бязмежны свет", — кажа мастацкі прадзюсар канала, рэжысёр Наталля Бібікава.
У новым сезоне працягнуцца сустрэчы з Казікам, Юзікам і Нілкай у "Вясёлым садку", на тыдні — новыя "Казкі з Маляванычам", а хутка — працяг комікса "Асцярожна: дзеці!". Але акрамя працягу гэтых любімых праграм, "Бэйбус" абяцае і новыя цікавосткі.
Нагадаем, у жніўні беларускамоўны канал Бэйбус быў ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids. Раней пошукавыя запыты Youtube Kids пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдавалі выключна рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя паступова мяняцца. Што дало каналу пападанне ў дадатак?
"Па-першае, пачэсны статус, бо трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы", — гаварыў кіраўнік Беларускай Рады культуры, журналіст і прадзюсер Сяргей Будкін. — " Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15-20%".
Чытайце яшчэ:
Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га
Дзярждэпартамэнт ЗША запатрабаваў вызваліць Дар’ю Лосік, яе мужа Ігара і ўсіх беларускіх палітвязьняў
Экажурналіст Аляксей Аўчыннікаў: «З’ехаў, каб мець магчымасць гаварыць пра праблемы, не хаваючы свой твар за ананімнымі імёнамі»