• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У журналіста Дзяніса Івашына ў карцары здарыўся сардэчны прыступ

    Пра гэта паведаміла яго маці Людміла Івашына.

    «Мне сёння стала вядома, што падчас знаходжання ў карцары у Дзяніса здарыўся сардэчны прыступ. Ніколі раней падобнага не адбывалася. Не дзіўна, бо ў камеры «парылка» — вокны зачыненыя, вентылятар перадаць нельга. Усё гэта называецца словам —  катаванне», — паведаміла  яго мама Людміла Івашына.

    Паводле яе слоў, Дзянісу зрабілі кардыёграму і перавялі з карцара ў камеру.

    Дзяніс Івашын працуе як рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай раследвальнай супольнасьці Inform­Na­palm з 2014 года, а таксама пазаштатным карэспандэнтам у газеце «Новы час» з 2018-га.

    Дзяніса Івашына 12 сакавіка затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. Праходзіць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса.

    Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

    — У хаце і на лецішчы правялі ператрусы, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі: тэлефоны, ноўтбукі, камп’ютары, сім-карты, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць у пастанове на ператрус згадваецца крымінальны артыкул нібыта за распаўсюд асабістай інфармацыі. Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме № 1 Гродна, — паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці