Сілавікі прыйшлі да «Брестской газеты» і Intex-press, да рэдактара orsha.eu
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Сёння сілавікі прыйшлі ў рэдакцыі двух недзяржаўных медыя ў Брэсцкай вобласці — да «Брестской газеты» і Intex-Press.

«Па словам відавочцаў, чатыры ці пяць чалавек стукалі ў дзверы рэдакцыі і пагражалі выламаць дзверы», — паведаміла рэдакцыя «Брестской газеты».
У рэдакцыі баранавічскага выдання Intex-Press прадстаўнікі КДБ праводзяць вобшук.
Таксама раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» і дадому да работнікаў медыя. Затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў