«Я хачу паслаць усіх за рускім караблём». Так адказала маці Дзяніса Івашына на пытанне прапагандысткі, чаму яна прыйшла на суд над сынам
15 жніўня 2022
Праўладная журналістка спытала маці палітвязня Дзяніса Івашына, навошта яна прыйшла да будынка суда. Жанчына адказала, што хоча «паслаць усіх за рускім караблём», паведамляе «Вясна».
Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў), пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.
Разгляд справы Івашына пачаўся сёння ў Гродзенскім абласным судзе. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Апелляцию Гнета на решение об экстрадиции из Сербии в Беларусь рассмотрят 27 августа
14.08.2024
Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок
15.01.2024
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала спыніць ціск на журналістаў «Белсата»
06.12.2024
Google начнет помечать изображения, созданные ИИ
19.09.2024