• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча пастанавілі спагнаць па 20 базавых велічынь

    Агульная сума прысуджаных журналістам за парушэнне арт. 22. 9 КаАП штрафаў складае на сёння каля 50 млн рублёў.

    Суддзя Ленінскага раённага суда Гродна Алена Пятрова па выніках слуханняў 22 красавіка прызнала гродзенскіх журналістаў вінаватымі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП за тое, што яны зрабілі для тэлеканала “Белсат” без акрэдытацыі ў МЗС Беларусі відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

    Як распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў, слуханні занялі каля 15 хвілін. Суддзя адзначыла, што прысуджае мінімальнае па арт. 22.9. ч.2 КаАП пакаранне, нягледзячы на тое, што Дзянісава і Кіркевіча не ўпершыню прыцягваюць да адказнасці за парушэнне гэтага артыкула. (Алеся Дзянісава ў 2014 г. штрафавалі, а Алесю Кіркевічу ў 2013‑м выносілі афіцыйнае папярэджанне.)      

    Такім чынам, на сёння ўжо 10 беларускіх журналістаў аштрафаваныя паводле арт. 22.9 ч.2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) цягам 2015 года. Агульная сума прысуджаных ім штрафаў складае на 22 красавіка 49 млн 680 тыс. рублёў. Адну з гэтых справаў (Тамары Шчапёткінай) суд будзе пераглядаць. Яшчэ на дваіх журналістаў – Кастуся Жукоўскага і Аліну Літвінчук – днямі складзеныя новыя пратаколы па тым жа артыкуле.  

    Даведка:

    Арт. 22.9. КаАП: “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”.

    Ч.2. арт 22.9 КаАП: “Парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных друкаваных выданняў, распаўсюду эратычных выданняў, апублікавання сродкам масавай інфармацыі абвяржэння, а роўна незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”.

    Штраф – ад 20 да 50 базавых велічыняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці