• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч

    Пра тое, што затрыманне адбылося ўчора, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці пакуль не вядомыя.

    Выпускніца філфака БДУ,  каталіцкая верніца, актывістка беларускага скаўцкага руху Аксана Ючкавіч некалькі гадоў супрацоўнічала з парталам catholic.by. Яна аўтарка зборніка дзіцячых вершаў  «Святы Мікалай, да нас завітай!»  і суарганізатарка шэрагу культурніцкіх праектаў. Так, з яе ўдзелам была створана дзіцячая хрысціянская відэаперадача «Анёлкі з вясёлкі».

    Аксана Ючкавіч займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне беларускай філалогіі і выкладала на курсах польскай мовы. У 2020 годзе дзяўчына была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі паводле прысуду за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. Затрымлівалі яе і ў 2010 годзе пасля разгону Плошчы ў Мінску, тады яна была асуджана да 10 сутак арышту. 

    Чытайце яшчэ:

    У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду

    Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў

    Штучны інтэлект пакуль не заменіць журналістаў, затое можа ім дапамагчы. Даем лайфхакі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці