• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду

    Вядома таксама, што ў кватэры найстарэйшага віцебскага грамадскага актывіста правялі ператрус.  Са словаў знаёмых спадара Барыса, міліцыянты паведамілі яму, што ён будзе затрыманы на 13 сутак.

    Праваабаронцы не выключаюць, што гэтая лічба сапраўды магла прагучаць, калі сілавікі мелі на ўвазе затрыманне на трое сутак  у межах адміністрацыйнай справы і яшчэ на 10 сутак у тым выпадку, калі будзе праводзіцца праверка па крымінальнай справе.

    Пакуль ніякіх звестак пра далейшы лёс Барыса Хамайды няма. Застаецца таксама верагоднасць, што яго затрымалі за парушэнне ч.2 арт. 19.11 КаАП РБ — за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, калі ў тэлефоне міліцыянты знайшлі адпаведныя  падпіскі.

    Барыса Хамайду затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах на працягу не менш як апошніх 25-ці гадоў. Інкрымінавалі яму, як правіла, правядзенне несанкцыянаванага пікетавання. Менавіта так міліцыя і суды расцэньвалі ягоныя выхады ў цэнтр Віцебска да так званага «сіняга дома», дзе ён распаўсюджваў незалежны друк, у тым ліку  і газету «Выбар», якую спадар Хамайда некаторы час выдаваў за ўласныя сродкі.

    У апошнія гады, калі друкаваныя незалежныя СМІ перасталі выходзіць, бо іх пазбавілі такой магчымасці, Барыс Хамайда пачаў распаўсюджваць кнігі беларускіх аўтараў.

    Тры гады таму міліцыя канфіскавала «абсталяванне» ягонага «працоўнага месца»: столік, дзе распаўсюджвальнік раскладаў незалежныя выданні і кнігі, і бел-чырвона-белы парасон, па якім Барыса Ханонавіча здалёк пазнавалі віцебскія мінакі. Былі канфіскаваныя і беларускія кнігі, з якімі ён выходзіў да землякоў.

    Чытайце яшчэ:

    «Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў

    Генпракуратура завяла шэсць крымінальных спраў супраць супрацоўніка Радыё Свабода Сяргея Дубаўца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці