• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява ГА “БАЖ” з нагоды масавага затрымання журналістаў

    Заява ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавага затрымання журналістаў

    14 і 15 ліпеня падчас масавых вулічных акцый у Беларусі зноў затрымлівалі журналістаў, якія асвятлялі падзеі, вялі прамыя трансляцыі.

     ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў” зафіксавала не менш за 15 выпадкаў затрыманняў у гэтыя дні рэпарцёраў, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі, у тым ліку замежных.

    Некаторым з журналістаў казалі, што іх не затрымліваюць, а дастаўляюць у міліцыю для праверкі асобы — але відавочна, што гэта было звязана менавіта з наўмыснымі перашкодамі журналісцкай працы.

    Карэспандэнту “Радыё Свабода” Антону Трафімовічу падчас брутальнага затрымання зламалі нос.

    Нагадваем, яшчэ 23 чэрвеня, пасля першай хвалі затрыманняў рэпарцёраў,  ГА “БАЖ” і яшчэ 57 медыяарганізацый звярнуліся да кампетэнтных дзяржаўных органаў Беларусі з патрабаваннямі спыніць пераслед журналістаў за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў.

    У звароце таксама патрабавалася даць прававую ацэнку дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур, якія затрымліваюць журналістаў і перашкаджаюць іх працы, прыцягнуць вінаватых да адказнасці на падставе арт. 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць за перашкоду ў якой бы то ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус да распаўсюду ці адмовы ад распаўсюду інфармацыі, здзейсненыя з прымяненнем гвалту ці з пагрозай яго прымянення, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці, уціскам правоў і законных інтарэсаў журналіста.

    Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў фактычна адмовіліся разглядаць зварот медыйнай супольнасці, што зрабіла магчымым паўтарэнне падзей і парушэння заканадаўства з боку сілавых структур у дачыненні журналістаў.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”:

    • Выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з затрыманнямі журналістаў падчас выканання імі службовых абавязкаў.

    • Пацвярджае патрабаванні, выказаныя ў заяве ад 23.06.2020, і заклікае дзяржаўныя органы спыніць парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь з боку сілавых структур і прыцягнуць вінаватых у гэтым да адказнасці.

    • Яшчэ раз нагадвае пра гарантаванае права журналістаў прысутнічаць на масавых мерапрыемствах і перадаваць адтуль інфармацыю.

    • Заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь прытрымлівацца міжнародных стандартаў і абавязальніцтваў у галіне свабоды выказвання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.