• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Аляксандр Івулін на волі!

    Як паведамляе Tribuna.com, журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін на волi з 17 лютага. Ён ужо пакінуў Беларусь. 

    На сваёй інстаграм-старонцы Аляксандр Івулін размясціў фотаздымак з аэрапорту і напісаў: “Людзі не растаюцца назаўсёды.

    Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Не ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па тым бок плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб.

    Соры, пішу гэты тэкст і натуральна трасуцца рукі, а да вачэй падыходзіць кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неверагодныя беларусы!

    Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца.

    Да сустрэчы на ​​@chestnokby. Хутка там будуць эмоцыі і падрабязнасці”.

    Аляксандра Івуліна затрымалі 3‑га чэрвеня 2021 года. 19 студзеня 2022 года суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прызначыў Аляксандру Івуліну два гады калоніі за “арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

    На гэты час 32 прадстаўнікі медыя застаюцца за кратамі.

    Чытайце яшчэ: 

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Цуда не адбылося: спачатку спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў значна скараціўся, а пасля нават вырас

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці