Журналіста Ігара Ільяша вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі
25 лістапада 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Затрыманага ўчора журналіста Ігара Ільяша вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт.23.34 КаАП).
Калегі журналіста называюць абвінавачанне дзіўным, бо Ігар не ўдзельнічаў і нават не асвятляў акцыі пратэсту.
Працэс над журналістам павінен прайсці ў судзе Цэнтральнага раёна Мінск.
Ігара Ільяша затрымалі ўчора ўвечары, у кватэры прайшоў ператрус.
Ігар Ільяш — муж змешчанай у СІЗА журналісткі Кацярыны Андрэевай. Кацярына Андрэева затрыманая па крымінальнай справе. Яе, а таксама Дар’ю Чульцову і Кацярыну Барысевіч, у дачыненні да якіх таксама распачатыя крымінальныя справы, праваабаронцы прызналі палітвязнямі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia