• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Святлана Калінкіна выступіла ў судзе ў абарону Аляксандра Фядуты

    Аглядальнік газеты "Народная воля" Святлана Калінкіна выступіла ў судзе па "справе аб дзяржперавароце".

    Як распавяў праўладны рэсурс «Спутник», Святлана Калінкіна паведаміла, што ведае Аляксандра Фядуту з 1995 года.

    Яна назвала яго чалавекам-энцыклапедыяй, прыхільнікам палітыкі здаровага сэнсу і адзначыла, што ніколі не сустракала ў яго публіцыстыцы экстрэмісцкіх матываў.

    Калінкіна таксама станоўча выказалася ў дачыненні да Кастусёва як палітыка і чалавека, нават папрасіла прабачэння за тое, што некалі дазволіла сабе рэзкае публічнае выказванне на яго адрас. У пракурора і суда да Калінкінай пытанняў не было.

    У судзе аб’яўлены вялікі перапынак, 26 жніўня, як чакаецца, пачнуцца спрэчкі бакоў.

    Аляксандра Фядуту затрымалі ў Маскве 13 красавіка беларускія спецслужбы. Ён абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 357 КК у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

    Читайте ещё: 

    Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» і здолеў сказаць маці некалькі словаў

    Игорь Лосик впервые за время нахождения в колонии созвонился с женой

    «Вконтакте» заблокировал страницу белорусской «Медиазоны» в России

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.