• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавацілі яшчэ і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, ёй пагражае да 7 гадоў

    Беларуская журналістка Ірына Слаўнікава паўгода знаходзіцца ў турэмным зняволенні. Былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP) з’яўляецца палітвязнем і неўзабаве паўстане перад судом. Яе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша «Белсат».

    Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Менска, калі вярталіся з адпачынку. Першапачаткова пара была асуджаная да 15 сутак арышту за «публікацыю ў Face­book экстрэмісцкага кантэнту».

    Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсата» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Суткі скончыліся, але ні мужа, ні жонку не адпусцілі. Іх прывезлі ў іншае РУУС, дзе яны пачулі, што зноў затрыманыя — нібыта «за дробнае хуліганства». І зноў ім далі 15 сутак арышту. 26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, а затым перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Менску.

    Яе мужа выпусцілі на волю пасля яшчэ аднаго 15-дзённага турэмнага зняволення — гэтым разам за тое, што ён нібыта «не падпарадкаваўся» загадам сілавікоў.

    — Ірыне першапачаткова было прад’яўленае абвінавачванне паводле артыкулу 342 КК РБ, частка 1. Артыкул тычыцца «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці ўдзел у іх», — кажа Аляксандр Слаўнікаў, бацька журналісткі.

    Гэты артыкул стандартна выкарыстоўваецца ў дачыненні да ўдзельнікаў маршаў апазіцыі пасля фальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі выбараў. Паводле яго пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў. Менавіта па гэтым артыкуле былі асуджаныя да 2‑х гадоў калоніі агульнага рэжыму журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова — іх абвінавацілі ў тым, што яны сталі суарганізатарамі акцыі ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.

    — Некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА, ён даведаўся, што маю дачку таксама абвінавачваюць паводле артыкулу 361–1, частка 1, якая гучыць так: «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, а роўна фармавання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фармаваннем або якія ўваходзяць у яго структурным падраздзяленнем», — кажа бацька журналісткі. — Наколькі я памятаю, гэта да 7 гадоў пазбаўлення волі.

    Следчы камітэт не перадае медыям інфармацыю аб ходзе разбору ў дачыненні да Ірыны Слаўнікавай. Усе адвакаты, што баранілі яе, былі абавязаныя даць падпіску аб неразгалошванні. Адпаведна, нават бацькі і муж журналісткі не ведаюць, у чым менавіта яе абвінавачваюць.

    3 лістапада 2021 года — ужо пасля арышту Ірыны Слаўнікавай — беларускае МУС прызнала экстрэмісцкім фармаваннем незалежны тэлеканал «Белсат». Журналістка ў мінулым супрацоўнічала з каналам, аднак на момант затрымання была штатным супрацоўнікам TVP, падкрэслівае яе бацька.

    Так, мая дачка працавала на «Белсаце», але гэта было 10 гадоў таму, а можа быць, і больш. А цяпер яна працавала з Польскім тэлебачаннем. Калі ўжо і TVP прызналі экстрэмісцкім, то я ў шоку, — кажа Слаўнікаў.

    — Адвакат кажа, што няма ніякіх падставаў для закрытага судовага працэсу. Тым не менш, ён лічыць, што слуханні будуць засакрэчаныя. Па той прычыне, што доказная база вельмі слабая і, калі суд будзе публічным, усе зразумеюць, што Ірына не вінаватая ў тых злачынствах, у якіх яе абвінавачваюць.

    У сувязі з абсурднасцю абвінавачванняў і адсутнасцю доказаў яе блізкія вельмі разлічваюць на тое, што яна выйдзе з залы суда вольным чалавекам. Аднак яны разумеюць, што на судах журналістаў у Беларусі апраўдальных прысудаў няма.

    — Што б ні здарылася, мы ўсё роўна ведаем, што наша дачка не вінаватая і ў канчатковым выніку будзе рэабілітаваная. І хай гэты прысуд ляжыць на сумленні тых, хто яго вынесе, — заканчвае размову з намі Аляксандр Слаўнікаў.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці