• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту Алесю Асіпцову — 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку. Аляксандру Буракову — 10 сутак

    Сёння а 10-ай раніцы суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Вікторыя Палякова агучыла рашэнне па справе журналіста, сябра ГА “БАЖ” Аляксандра Буракова: 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 мая каля ізалятара часовага ўтрымання ў Магілёве.

     

    Аляксандр Буракоў

    Хоць учора падчас слухання справы Аляксандр Буракоў пераканаўча даводзіў суду, што прысутнічаў там у якасці журналіста і праваабаронцы, то бок выконваў свае прафесійныя абавязкі.

    Журналіста прызналі вінаватым на падставе адміністрацыйнага пратакола, складзенага Ленінскім райаддзелам міліцыі Магілёва паводле ч. 1 арт. 23.34  (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”).

    Адразу пасля агалошвання суддзёй пастановы Буракоў у зале суда напісаў касацыйную скаргу ў Магілёўскі абласны суд. Тым часам у калідоры суда яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі, каб адвезлі ў ізалятар адбываць пакаранне.

    У 9.30 у Кастрычніцкім райсудзе Магілёва пачаўся разгляд справы магілёўскага журналіста, карэспандэнта інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Асіпцова. Справу разглядала суддзя Наталля Ясенка.

    Алесь Асіпцоў

    Алесь знік 9 мая ў Бабруйску пасля акцыі аўтамабілістаў “Антыпарад”. Пазней высветлілася, што яго затрымалі і даставілі ў Магілёў у ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).

    У судзе стала вядома, што адміністрацыйную справу ў дачыненні Алеся Асіпцова распачалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — у сустрэчы каманды блогераў “Краіна для жыцця” са сваімі падпісчыкамі ў Магілёве 5 мая.

    Алесь Асіпцоў тлумачыў суддзі, што прысутнічаў на месцы сустрэчы блогераў з падпісчыкамі ў якасці журналіста: назіраў за падзеямі і рабіў фотаздымкі для падрыхтоўкі публікацыі пра падзею. Адзначыў, што быў абазначаны адпаведным бэйджам, меў журналісцкае пасведчанне і заданне рэдакцыі. Сваю віну ў парушэнні заканадаўства журналіст не прызнаў.

    Аргументы Асіпцова на рашэнне суддзі Наталлі Ясенка не паўлывалі, яна пастановіла пакараць журналіста 10 суткамі арышту згодна ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    Суддзя не пусціла ў свой кабінет на разгляд справы журналістаў, праваабаронцаў і людей, якія прыйшлі падтрымаць Асіпцова, спаслаўшыся на малое памяшканне і эпідэміялагічную сітуацыю. Толькі пасля перапынку іх запрасілі ў залу для агалошання пастановы рашэння суда.

    Ад 9 мая — з моманту затрымання — Алесь Асіпцоў увесь час трымаў галадоўку. Пра гэта ён паведаміў калегам-журналістам, пасля таго, як яго даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна.

    Пасля вынясення судовага рашэння Алесь Асіпцоў заявіў, што працягне галадоўку да сканчэння тэрміну адбыцця пакарання. Журналіст адразу напісаў скаргу на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва ў Магілёўскі абласны суд.

    Журналіст Алесь Асіпцоў знік пасля акцыі “Антыпарад” у суботу, 9 мая, і дадому не вярнуўся.

    Як распавяла журналістка з Бабруйску Марына Маўчанава, з самай раніцы Алесь быў з ёй на сувязі, яны сазваніваліся і распавядалі адзін аднаму, што дзе ў горадзе адбываецца. У 12.38 Марына чарговы раз яму патэлефанавала. Асіпцоў распавёў, што сеў у машыну да ўдзельнікаў акцыі і яны разам недзе ездзяць па горадзе. А ўжо праз некаторы час калегі журналіста пачалі пісаць, што ён не выходзіць на сувязь.

    Алесь Асіпцоў — пазаштатны карэспандэнт “БелаПАН”. Жыве ў Магілёве. У Бабруйск прыехаў асвятляць акцыю аўтамабілістаў “Антыпарад”, якая планавалася на Дзень перамогі. Падчас “Антыпараду” затрымалі каля 20 чалавек — удзельнікаў акцыі.

    Паводле калегаў Асіпцова, і яны, і ягоная жонка тэлефанавалі ў бабруйскія УУС і РАУС, а таксама ў ДПС, там не далі ніякай дакладнай інфармацыі пра Алеся, а жонцы параілі пісаць заяву аб знікненні.Толькі каля 19 гадзіны вечара 9 мая жонцы журналіста афіцыйна паведамілі, што Алесь Асіпцоў сапраўды знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Магілёве. Прычыну не патлумачылі.

    Стартовал сбор средств для арестованных журналистов. Присоединяйтесь!

    ГА «БАЖ» патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы. ЗАЯВА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці