1088

Зноў затрымалі журналіста Сяргея Няроўнага, на ганку суда

20.10.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

У Крычаве ізноў затрымалі незалежнага журналіста Сяргея Няроўнага. Калегу затрымалі па новай справе прама на ганку суда

Сёння мусіў адбыцца працяг разгляду папярэдняй адміністрацыйнай справы супраць журналіста. Але з-за вялікай колькасці недакладнасцяў, суд адправіў справу на дапрацоўку.

На ганку суда міліцыя зноў затрымала журналіста цяпер ужо па новай справе. Няроўнага зноў вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП) і зноў затрымалі на 72 гадзіны да суда.

У мінулыя выхадныя дома ў Сяргея Няроўнага міліцыя правяла вобшук, забралі кампутарную тэхніку.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!