• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да журналіста Івашына ў карцэр пусьцілі адваката. Маці палітвязьня назвала абыходжаньнем зь ім катаваньнем

    Адвакат журналіста Дзяніса Івашына 3 траўня наведала яго ў карцэры горадзенскай турмы № 1, паведаміла БелаПАН маці зьняволенага Людміла Івашына.

    Палітычнаму зьняволенаму Дзянісу Івашыну ў СІЗА далі 7 дзён карцару. Там вельмі халодна.

    Адвакат распавяла, што ў камэры вельмі халодна. Вызваліць яго з карцара павінны ў чацьвер а 17‑й гадзіне. Яму далі 7 сутак карцару па нейкіх бытавых прычынах.

    «Я лічу, што гэта катаваньні, і на гэта трэба рэагаваць», — заявіла Людміла Івашына.

    На пытаньне, як Дзяніс сябе адчувае, яна паведаміла, што ў яго нармальны настрой, ён разумее сытуацыю. Пры гэтым яна падкрэсьліла, што зь яе сынам ніякіх сьледчых дзеяньняў не вядзецца.

    «Абсалютна нічога ня робіцца, яго проста пазбавілі волі з мэтай, каб ён нічога не пісаў і не даносіў людзям праўду, як я гэта разумею», — адзначыла маці палітвязьня.

    Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка ў яго горадзенскай кватэры і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар. У той жа дзень сілавікі правялі ператрусы ў кватэры журналіста, дома ў маці Івашына, а 15 сакавіка адбыўся ператрус у яго 95-гадовай бабулі.

    Івашына папярэдне арыштавалі на 2 месяцы. 19 сакавіка яму прад’явілі абвінавачаньне па арт. 365 Крымінальнага кодэксу «Ўзьдзеяньне на супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай зьмены характару яго законнай дзейнасьці шляхам абвяшчэньня зьвестак, якія ён жадае захаваць у таямніцы».

    Беларускія праваабаронцы адзначаюць, што журналісцкія расьсьледаваньні Івашына, а менавіта падрыхтоўка сэрыі публікацый аб праходжаньні службы былых супрацоўнікаў спэцыяльнага падразьдзяленьня ўкраінскай міліцыі «Беркут» у складзе беларускага АМАПу перасьледвалі легітымную мэту давядзеньня да ведама людзей інфармацыі, якая прадстаўляе сацыяльную значнасьць. Інфармацыя для правядзеньня расьсьледаваньня бралася з адкрытых крыніц.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці