• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча адбыўся вобшук

    Дадому да галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча прыйшлі сілавікі.

    Пра гэта яму паведамілі суседзі. Дома нікога няма. Яго жонка — журналістка Tut.by Адар’я Гуштын.

    Пасля ператрусу Ягор Марціновіч расказаў, што не можа нічога каментаваць, бо знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

    Ператрус праводзіўся ў межай крымінальнай справы, але не быў звязаны з яго месцам працы, то бок з рэдакцыяй «Нашай Нівы». Ягор не мае прававога статуса, то бок НЕ з’яўляецца падазраваным ці абвінавачваемым у межах нейкай крыміанльнай справы.

    З кватэры забралі тэхніку.

    Ягор Марціновіч апублікаваў у сябе ў Face­book вось такое фота. Гэта дзвярное вочка, які, па словах Ягора, выбілі сілавікі, каб зазірнуць унутр яго кватэры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці