• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дваццаты штраф паводле 22.9 КаАП

    9 чэрвеня суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Осіпава пакарала  журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (5 млн 4 тыс. рублёў).

    Суд палічыў, што журналіст “незаконна вырабіў прадукцыю СМІ” для тэлеканалу “Белсат” без акрэдытацыі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.

    Падставай стаў відэасюжэт “Самагубства выкладчыцы”, паказаны на “Белсаце” ў  красавіку г. г. У ім распавядалася пра суіцыд маці дваіх дзяцей, выкладчыцы кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Ф. Скарыны, кандыдата філалагічных навук Святланы А.

    На падставе міліцэйскіх пратаколаў сёлета суды штрафавалі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага 6 разоў агулам на 25 мільёнаў рублёў.

    Журналіст лічыць гэта непрыхаваным ціскам за журналісцкую і грамадскую дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці