• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяніс Івашын адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам

    Пра гэта паведаміла маці журналіста — Людміла Івашына. З ёй 16 сакавіка звязаліся прадстаўнікі следчай групы і паведамілі, што цягам дзесяці дзён Дзянісу будзе выстаўлена абвінавачванне. То бок у Дзяніса Івашына цяпер статус падазраванага па крымінальнай справе паводле арт.  365 Крымінальнага кодэкса  — "Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў". 

     

    Паводле слоў Людмілы Івашынай, ёй далі зразумець, што справай займаецца Генеральная пракуратура.

    Яна кажа, што Дзяніс пасля затрымання чатыры дні быў без сродкаў гігіены — перадачы не прымалі, і гэта з’яўляецца формай катавання чалавека. 

    Таксама вядома, што Дзяніс адмаўляецца супрацоўнічаць са следствам, бо лічыць сваё затрыманне палітычным пераследам.

    Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі. 

    Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты «Новы Час». Апошні яго матэрыял для «Новага Часу» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

    Таксама ён з’яўляецца журналістам і  рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм».

    Цікава, што яшчэ ў снежні 2020 года следчыя органы пачалі збор інфармацыі ў дачыненні да журналіста Дзяніса Івашына.

    На сёння   ў зняволенні знаходзяцца 11 беларускіх журналістаў (Сяргей Гардзіевіч, журналіст «Першага рэгіёна», пад хатнім арыштам).

    ГА «БАЖ» патрабуе неадкладнага вызвалення Дзяніса Івашына і ўсіх журналістаў!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці