• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўнае ТБ перадумала даць слова лідэрам пратэсту прадпрымальнікаў

    У лідэраў пратэсту прадпрымальнікаў зьбіраліся браць інтэрвію, у тым ліку для «Контураў» — ды з розных прычынаў «не атрымалася».

    Прадпрымальнікі не дачакаліся здымачных групаў АНТ у некалькіх гарадах Беларусі, распавёў Свабодзе старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка:

    Анатоль Шумчанка

    «Са мной учора павінна было адбыцца інтэрвію з АНТ а палове на чацьвертую ў ГЦ „Эўропа“, была дамоўленасьць з праграмай „Контуры“. Але за гадзіну да таго мне патэлефанавалі, сказалі, што ў іх вельмі многа працы, не хапае людзей, яны ня могуць. Потым мне прадпрымальнікі тэлефанавалі, казалі, што ходзяць журналісты з шыльдачкай АНТ. Ператэлефаноўваю у праграму, пытаю, як гэта разумець — яны кажуць, не, мы з вамі проста хацелі вялікае інтэрвію зрабіць, мы абавязкова з вамі зьвяжамся.

    У Гомелі нібы яны павінны былі быць. У Берасьці яны таксама не змаглі прыехаць, спаслаліся на нейкія моманты, магчыма, прафэсійныя.

    Ну скажыце, у якой краіне сьвету маўчала б тэлевізія, калі б у 90% гандлёвых цэнтрах і рынках, дзе людзей занята больш за сто тысяч, ня выйшлі б на працу? Вядома, гэта было б навіной дня. У нас жа гэта лішні раз даказвае, што, чаго і чаму. Чыноўнікі сёньня спрабуюць інфармацыйна падавіць пасыл прадпрымальнікаў грамадзтву, супакоіўшы грамадзтва, што гэта навагоднія сьвяты, што нічога страшнага».

    Тым часам рынкі і гандлёвыя цэнтры Беларусі застаюцца пустымі, а прадпрымальнікі незалежна ад «Пэрспэктывы» ладзяць стыхійныя сходы: у Магілёве, у Віцебску, у Гомелі, у Слоніме — хіба ня ў кожным беларускім горадзе. «Пэрспэктыва» ж арганізуе антыкрызісны форум 11 студзеня, але не каардынуе, а толькі адсочвае рэгіянальныя сходы.

    Фотарэпартаж Свабоды з найбуйнейшага ў Беларусі гандлёвага цэнтру «Ждановічы», што пад Менскам:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці