З‑за блакіроўкі дамена t.me перасталі адкрывацца кароткія спасылкі ў Telegram
Мэсэнджар пачаў выкарыстоўваць стары адрас telegram.me.

Фота: Unsplash
Кароткія спасылкі ў Telegram тыпу t.me/імя перасталі адкрывацца па ўсім свеце пасля таго, як аператар даменнай зоны .me заблакаваў дамен, паведамляе Domain Name Wire .
Паводле спецыялізаванага выдання, бягучы статус дамена t.me быў зменены на «Server Hold» (сервер заблакаваны), што перашкаджае распазнаванню даменнага імя сістэмай DNS.
Гэты статус усталёўваецца рэестрам даменнай зоны і паказвае на тое, што даменнае імя было прыпынена.
.me — нацыянальны дамен Чарнагорыі, але ён актыўна выкарыстоўваецца ва ўсім свеце, улічваючы вядомае значэнне слова «me».
Telegram выкарыстоўвае t.me для кароткіх спасылак, якія перанакіроўваюць карыстальнікаў на пэўныя старонкі ў дадатку. Напрыклад, профілі маюць фармат t.me/username, а каналы — t.me/channelname.
Пакуль невядома, чаму дамен атрымаў статус «Server Hold».
Пасля збою Telegram пачаў выкарыстоўваць стары адрас — telegram.me — для спасылак на каналы, профілі і паведамленні. Гэты дамен выкарыстоўваўся з 2014 года і быў заменены на t.me ў канцы 2016 года.
Заснавальнік і генеральны дырэктар Telegram Павел Дураў звярнуўся да рэгістратара даменаў у сацыяльнай сетцы X з просьбай высветліць прычыну блакавання.
Сам мессенджер працягвае працаваць у звычайным рэжыме. Карыстальнікі могуць адпраўляць і атрымліваць паведамленні, а таксама выконваць іншыя задачы ўнутры праграмы.
@bajmedia