• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ЕФЖ патрабуе вызваліць беларускіх журналістаў

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў (ЕФЖ) далучаецца да сваёй філіі ў Беларусі, Беларускай асацыяцыі журналістаў (ГА "БАЖ"), асуджаючы адвольныя затрыманні і  арышты журналістаў.

    У ЕФЖ адзначаюць, што цягам апошніх дзён узмацніліся рэпрэсіі ўладаў супраць беларускіх журналістаў і грамадзян. За апошнія некалькі дзён міліцыя правяла некалькі адміністрацыйных арыштаў, у выніку чаго колькасць журналістаў, пазбаўленых свабоды, склала 16 чалавек.

    Журналістку TUT.BY Любоў Каспяровіч затрымалі сёння ў Мінску каля Дома правасуддзя падчас асвятлення працэсу супраць студэнтаў. У чацвер, 13 мая, фатограф-фрылансер Таццяна Капітонава была затрыманая міліцыяй. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла яе на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі». У сераду міліцыя ў Магілёве затрымала журналіста «Нямецкай хвалі» Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча з мясцовага медыя «Магілёўскі рэгіён».

    «Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды медыя заклікаў беларускіх уладаў у чацвер перагледзець прысуды і вызваліць журналістаў, аднак на гэта не было ніякага эфекту, —  сказаў Генеральны сакратар Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Рыкарда Гут’ерэс. — Наадварот, рэжым Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі. Мы яшчэ раз заклікаем міжнародную супольнасць прыняць канкрэтныя меры, каб спыніць паўторнае парушэнне правоў чалавека».

    Цяпер 16  журналістаў у Беларусі знаходзяцца за кратамі:

    Кацярына Андрэева
    Дар’я Чульцова
    Кацярына Барысевіч
    Юлія Слуцкая
    Ала Шарко
    Сяргей Альшэўскі
    Пётр Слуцкі
    Ксенія Луцкіна
    Андрэй Аляксандраў
    Дзяніс Івашын
    Анджэй Пачобут
    Андрэй Фралоў — адміністрацыйная справа
    Аляксандр Буракоў — адміністрацыйная справа
    Уладзімір Лапцэвіч — адміністрацыйная справа

    Таццяна Капітонава — адміністрацыйная справа
    Любоў Каспяровіч — затрыманая.

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў патрабуе неадкадна вызваліць зняволеных журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці