• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-рэдактара Nexta Рамана Пратасевіча пакаралі 8 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму

    Суд Мінскай вобласці 3 траўня агучыў канчатковы вердыкт у рэзананснай справе рэдактараў тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу». Тры фігуранты атрымалі ад 8 да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і салідарны шматмільённы штраф за нанесены «ўрон» сілавікам.  

    21 красавіка дзяржаўная абвінаваўца Наталля Сакалова запатрабавала пакараць буйнымі тэрмінамі зняволення 24-гадовага Сцяпана Пуцілу, 29-гадовага Яна Рудзіка і 27-гадовага Рамана Пратасевіча. Сукупна кожны праходзіў па дзясятку крымінальных артыкулаў — ад «распальвання сацыяльнай варожасці» да «кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

    Сёння прызначаны на працэс суддзя Вячаслаў Тулейка не знайшоў прычын, каб засумнявацца ў агучаных абвінавачаннях, і прыгаварыў маладых людзей да адбывання пакарання ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён нагадаў, што агулам ім інкрымінавалася здзяйсненне не менш за паўтары тысячы злачынстваў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы. 

    Такім чынам, Сцяпан Пуціла асуджаны на 20 гадоў, Ян Рудзік — на 19 гадоў, Раман Пратасевіч — на 8 калоніі ўзмоцненага рэжыму.  Суд пакінуў Пратасевічу ранейшую меру стрымання да ўступлення прысуду ў сілу, таму ў зале суда пад варту яго не ўзялі.

    Суд палічыў цалкам даказанай віну, што цягам электаральнай кампаніі-2020 праз тэлеграм-каналы Nex­ta і «Беларусь галаўнога мозгу» тыя мелі непасрэднае дачыненне да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся падпаламі, пагромамі, блакаваннем работы транспарту, а таксама наўмысным распальваннем сацыяльнай варожасці і заклікамі ўчыняць тэрарыстычныя акты. Паколькі згаданыя рэсурсы ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі», кіраўніцтва імі пацягнула дадатковую адказнасць.  

    Праўда, выглядае, што за краты выправіцца толькі Раман Пратасевіч, бо Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік даўно не жывуць у Беларусі, іх справы разглядаліся дыстанцыйна на падставе так званай «спецыяльнай вытворчасці».

    Двум апошнім прызначылі дзяржаўных адвакатаў, якія з падабароннымі нават не спрабавалі звязацца — пра гэта ў каментары БАЖ казаў Ян Рудзік.    

    Таксама варта адзначыць, што нібыта «невялікі» тэрмін (у параўнанні з іншымі) для Рамана Пратасевіча суд абумовіў ягоным «беспярэчным выкананнем умоваў здзелкі са следствам». Праўда, шчыльная супраца з органамі і ўдзел у прапагандысцкіх шоў не сталі гарантыяй палёгкі на будучыню.    

    Фігурантам таксама выставілі матэрыяльны пазоў, аб’яднаны са справай блогера Сяргея Ціханоўскага ды іншых удзельнікаў — кампенсацыя 30 мільёнаў рублёў нібыта «ўрону» сілавому блоку, які цягам пратэснага 2020 года дзейнічаў у надзвычайным рэжыме.  

    Раней Камітэт дзяржбяспекі ўнёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс асоб, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці», а тэлеграм-канал Nex­ta абвешчаны ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй». 

    Працэс у Мінскім абласным судзе пачаўся 16 лютага 2023 года. Справы Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка разглядалі завочна — тыя праігнаравалі  позвы «тэрмінова вярнуцца» ў Мінск і назіралі за перыпетыямі з Варшавы.

    А вось каб затрымаць Рамана Пратасевіча, улады ўчынілі «акт паветранага тэрарызму» — так гэта ацанілі ў бальшыні краін свету. 23 мая 2021 года ў мінскім аэрапорце прымусова пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair рэйсам Афіны-Вільня, на борце якога былі журналіст Раман Пратасевіч і студэнтка ЕГУ Соф’я Сапега. І калі малады чалавек адпачатку пагадзіўся на супрацу са следствам, атрымаўшы бонусам хатні арышт, то яго менш згаворлівую сяброўку абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» і неўзабаве асудзілі на 6 гадоў зняволення. На падставе наяўнасці расійскага грамадзянства цяпер яна чакае экстрадыцыі ў суседнюю краіну.       

    Перад апошнім словам, адказваючы на пытанні прапагандыстаў, Раман Пратасевіч шчыра пашкадаваў, што апынуўся ў руках «правасуддзя»: маўляў, ніхто ў здаровым розуме добраахвотна ў Беларусь не вернецца.

    Чытайце яшчэ:

    У апошнім слове Раман Пратасевіч папрасіў не караць яго турмой

    Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў

    «Беларускамоўны TikTok? Так, чулі». Топ TikTok-каналаў па-беларуску

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці