• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эксперт па справе Карманава: Аналізы малака былі недакладнымі

    7 снежня працягнуўся разгляд іску ААТ “Мілкавіта” да карэспандэнта Associated Press Юрася Карманава. Працэс перамясціўся з суда Маскоўскага раёна сталіцы ў Эканамічны суд горада Мінска. Суд адхіляе хадайніцтвы адказчыка.

    Старшынюе на працэсе суддзя Таццяна Сапега, інтарэсы журналіста  прадстаўляюць адвакат Сяргей Зікрацкі і кіраўнік ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.

    Сёння падчас слуханняў прадстаўнік ТАА “Мілкавіта” падтрымаў агучаныя раней іскавыя патрабаванні. Карманаў і яго прадстаўнікі заявілі хадайніцтвы аб далучэнні да матэр’ялаў справы лінгвістычнай экспертызы, якую правёў Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі, а таксама аб допыце спецыліста гэтага інстытута Мікалаевай, якая праводзіла экспертызу. У выніку экспертыза ўсё ж была далучаная да справы, а ў допыце Мікалаевай суд адмовіў.

    Таксама было адхіленае хадайніцтва Карманава прыцягнуць у якасці суадказчыка Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, які праводзіў экспертызу малака, што журналіст прывёз з Хоцніцкага раёна ўвесну бягучага году.

    Нагадаем, што журналісты АР — Юрась Карманаў і Сяргей Грыц — у красавіку правялі расследаванне аб актыўным выкарыстанні забруджаных зямель Чарнобыльскай зоны ў сельскай гаспадарцы. Яны даведаліся, што фермер Мікалай Чубянок, які арганізаваў малочную ферму за некалькі кіламетраў ад знакаў “Стоп! Радыяцыя!”, штодня здае каля дзвюх тон малака на завод ААТ “Мілкавіта” ў Хойніках. Каля 90 % прадукцыі ААТ “Мілкавіта” ідзе на экспарт у Расію.

    Аналіз малака ў галоўнай лабараторыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, як адзначалася ў артыкуле АР, паказаў, што дапушчальныя нормы па ўтрыманні стронцыю (SR-90) перавышаныя ў 10 разоў. Згодна з заключэннем цэнтра, які мелі журналісты, малако ўтрымлівала 37,5 Бк/кг стронцыю пры дапушчальнай норме ў 3,7 Бк/кг.

    У сераду вядучы інжынер цэнтра Аксана Драбышэўская паведаміла на працэсе, што дадзеныя па стронцыю не могуць быць прынятыя да ўвагі, бо ступень забруджвання малака гэтым элементам вымагае складаную і працяглую працэдуру. І тыя дадзеныя, што з’явіліся ў раздрукоўцы, якую атрымаў Карманаў, не з’яўляюцца дакладнымі, бо ў вадкасным стане правесці дакладны замер забруджанасці малака не ўяўляецца магчымым. Таму суддзя перад тым, як аб’явіць перапынак, апроч іншага, загадала прадстаўнікам цэнтра прывезці на наступнае паседжанне тэхнічны пашпарт і іншую дакументацыю на прыбор, з дапамогаю якога ажыццяўляўся замер малака.

    Сяргей Грыц і фатограф Таццяна Зяньковіч, якія ўдзельнічалі ў той паездцы ў Хойніцкі раён, выступілі на працэсе ў якасці сведак. Яны пацвердзілі, што набылі малако (1,5 літра) менавіта ў фермера Чубанка, а потым Карманаў і Грыц адвезлі яго ў Мінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Асаблівых пытанняў з боку суддзі і ісца да сведкаў не ўзнікла.

    Разгляд справы працягнецца ў пятніцу, 9 снежня, а 14‑й гадзіне. 

    «Милкавита» против журналиста. Американское агентство Associated Press к суду привлекать не будут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці