• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Экстрэмісцкімі матэрыяламі” сталі лагатып, сайт і сацсеткі інфармацыйнага рэсурсу KYKY

    На сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговае папаўненне: “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны шэраг сацсетак папулярнага інтэрнэт-рэсурсу KYKY. Гэта ж тычыцца і фірмовага лагатыпу рэдакцыі.   

    Як удакладняецца ў афіцыйным паведамленні ведамства, адпаведны вердыкт ухваліў суд Чыгуначнага раёна Гомеля 26 снежня. Рашэнне падлягае “неадкладнаму выкананню ў адпаведнасці з артыкулам 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса”.  

    З доўгага пераліку вынікае, што гэтым разам улады “накрылі” апошнія прытулкі KYKY ў сеціве – асобна ўзяты Telegram-канал ужо прызнаны «экстрэмісцкім» раней. Такім чынам, у абноўлены спіс, згодна з версіяй Мінінфарму, неабходна дадаць наступныя пляцоўкі з аднайменным кантэнтам: 

    • интернет-сайт с названием «KYKY», имеющий идентификатор https://www.patreon.com/kykyorg;

    • интернет-страница в социальной сети «Insta­gram» с названием «kyky_org», имеющая идентификатор  https://www.instagram.com/kyky_org; 

    • интернет-страница в социальной сети «Twit­ter» с названием «KYKY.ORG», имеющая идентификатор  https://twitter.com/kykyorg; 

    • интернет-страница в социальной сети «Face­book» с названием «KYKY.org», имеющая идентификатор  https://www.facebook.com/KYKYorg; 

    • Интернет-сайт с названием «KYKY», имеющий идентификатор https://kyky.org. 

    Акрамя таго, гэткімі ж “экстрэмісцкім” сталі візуальныя матэрыялы (лагатып, малюнкі, лічбавы вадзяны знак і г.д.), якія ўтрымліваюць словы  «KYKY, kyky_org» з надпісамі ці без іх, незалежна ад носьбіта – сцягі, транспаранты, вымпелы, эмблемы, шэўроны, нашыўкі, стыкеры, налепкі, значкі, элементы адзення, а таксама на лічбавых фота і відэа.

    Згодна з абноўленым у больш жорсткі бок заканадаўствам, распаўсюд і захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў” прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць як для выдаўцоў, так і для карыстальнікаў. 

    А да таго сёлета ў маі беларускія сілавікі прызналі онлайн-выданне Kyky.org «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэта ўжо больш суровы “статус”, які мае на ўвазе крымінальны пераслед за непасрэдную датычнасць за функцыянаванне і ўсялякае тыражаванне зместу.   

    «На ўказаным рэсурсе публікаваліся матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады, распальванне сацыяльнай і палітычнай варожасці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў», — канстатавалі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.   

    Першыя “наезды” на рэдакцыю KYKY пачаліся яшчэ ў 2020 годзе, калі на хвалі пратэстнай актыўнасці беларускія ўлады ўзяліся зачышчаць альтэрнатыўную інфапрастору.  

    Міністэрства інфармацыі, якое па-сутнасці выконвае рэпрэсіўныя функцыі ў адносінах да незалежных СМІ, без тлумачэння прычыны заблакавала сайты рэсурсаў KYKY (kyky.org) і The Vil­lage Беларусь (the-village.me).   

    Абодва медыя трымала кампанія «Минт Медиа», дзе адным з заснавальнікаў быў на той момант палітвязень Аляксандр Васілевіч – з 27 жніўня 2020-га ён утрымліваўся пад арыштам. 

    Сёлета 4 лютага прадпрымальніка прызналі вінаватым ва ўхіленні ад сплаты падаткаў (ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) і прызначылі 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Але пры гэтым вызвалілі ў залі суда ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці. Цяпер Аляксандр Васілевіч разам з роднымі знаходзіцца за межамі Беларусі, дзе працягвае займацца медыйнай і рэкламнай дзейнасцю.

    Чытайце яшчэ:

    Рэдактары незалежных медыя: “Хочацца пажадаць калегам назапашваць сілы і рэсурсы, каб мы былі гатовыя да новых выклікаў”

    Мікіта Мелказёраў: Мы навучаныя з дзяцінства, што ёсць якаснае рускае, а наша — нібыта пародыя на ўсё

    Перад Новым годам Ксенія Луцкіна сустрэлася ў СІЗА з сынам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці