• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Экстрэмісцкія матэрыялы” адшукалі на інфармацыйным рэсурсе “Кропка”

    Міністэрства інфармацыі Беларусі працягвае пладзіць “экстрэмістаў” — у адмысловым пераліку чарговае папаўненне ў выглядзе навінавага рэсурсу некамерцыйнай арганізацыі “Кропка”.

    У абноўленай табліцы на сайце ведамства ўдакладняючы надпіс: рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 30 студзеня кантэнт  супольнасці ў сацыяльнай сетцы Face­book с назвай “Кропка” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

    На Face­book-старонку згаданага інфарэсурсу падпісана амаль 70 тысяч чалавек, тут змяшчаюцца аўтарскія ролікі журналістаў і блогераў, а таксама публікуюцца навіны пра палітычнае, сацыяльнае, культурніцкае жыццё беларусаў.

    “Мы публікуем арыгінальны і цікавы кантэнт; дзелімся меркаваннямі аналітыкаў з розных сфер пра тое, што адбываецца ў Беларусі; даносім да вас толькі самыя важныя навіны, а таксама разам выкрываем хлусню прапаганды рэжыму Лукашэнкі”, – адзначаецца ў анатацыі да старонкі супольнасці ў Face­book, якая наўрад ці апрыёры можа спадабацца афіцыйным кантрольным органам.

    Адзін з апошніх відэавыпускаў каманды ініцыятывы “Кропка” мае красамоўную назву “Чаго брэшаш?” і прысвечаны прапагандыстам.

    За мінулы год і пачатак гэтага спіс “шкодных кантэнтаў” з ліку незалежных СМІ, тэлеграм-чатаў, відэаканалаў ды іншай прадукцыі, якая недаспадобы палітычнаму рэжыму, пашыраецца ледзь не ў геаметрычнай прагрэсіі.  

    Згодна з абноўленым летась заканадаўствам, артыкул 19.11 КаАП зрабіў пакаранне за падобнае “правапарушэнне” больш жорсткім. Так, за распаўсюд або захоўванне з мэтай распаўсюду “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у Беларусі пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу або арышту з канфіскацыяй “сродку злачынства” (тэлефон, ноўтбук і г. д.). Іншымі словамі, любыя спасылкі на сайт у сацсетках ці на любых іншых віртуальных пляцоўках, як і апублікаваныя фотаздымкі з вадзяным знакам апрыёры лічацца па-за законам.

    Юрысты-праваабаронцы адзначаюць, што нават сыходзячы з нормаў закона фармальна для асабістага карыстання захоўваць такія матэрыялы можна, бо падпіска і чытанне не азначаюць распаўсюд — бо змест недаступны для іншых. Але на практыцы аказваецца, што наяўнасць падпіскі з экстрэмісцкім лагатыпам аўтаматычна цягне на пакаранне грашыма ці адміністрацыйнымі суткамі.

    Адметна, што калі ў цывілізаваных краінах закон зваротнай сілы не мае, то ў Беларусі сітуацыя прынцыпова іншая. Сыходзячы з рэальных прыкладаў, караць могуць нават за публікацыі 10-гадовай даўнасці. Маўляў, паколькі  стары матэрыял даступны, хоць і прызнаны “экстрэмісцкім” быў пазней, яго публічнасць азначае распаўсюд.

    Згодна з дадзенымі незалежнага маніторынгу, цяпер у Рэспубліканскім спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” блізу 1500 найменняў самай рознажанравай інфармацыйнай прадукцыі.

    Чытайце яшчэ: 

    Медыяменеджару Канстанціну Залатых прад’явілі абвінавачванне, ён у чаканні суда

    Віктар Малішэўскі стаў галоўным рэдактарам Kyky.org

    У бабруйскую калонію: туды этапуюць Івана Мураўёва пасля разгляду апеляцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці