• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Ігара Карнея

    Перад пачаткам працэссу над Ігарам Карнеем каля будынка Мінскага гарадскога суда сабраліся дыпламаты ЕС, Аўстрыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Германіі, Польшчы і Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляецца  на старонцы Euro­pean Union in Belarus у Face­book.

    Мінскі гарадскі суд. Фота: сацсеткі

    Ігар Карней — адзін з 34 працаўнікоў СМІ, зняволеных у Беларусі.

    «За апошнія 46 месяцаў улады ў Беларусі неправамерна арыштавалі дзясяткі тысяч, — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. — Сёння колькасць палітычных зняволеных перавышае 1400. Паводле паведамленняў, многія з іх маюць цяжкія захворванні ці знаходзяцца ў стане, які пагражае жыццю, а ім адмаўляюць у належнай медыцынскай дапамозе. Многіх больш за год трымаюць у зняволенні без сувязі са знешнім светам.

    ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных ды іх поўнай рэабілітацыі».

    Нагадаем, 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс у дачыненні да Ігара Карнея. Справу журналіста разбірае суддзя Сяргей Кацэр. Журналіста вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтамі здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці). Санкцыя па гэтым артыкуле — абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Пад вартай Ігар Карней знаходзіцца ўжо 8 месяцаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці