• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эўрапейская кінаакадэмія і больш як 50 кінаарганізацый заклікалі вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую

    Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.

    Яны адзначылі, што Гацура-Яворская зрабіла значны ўнёсак у беларускую культуру і папулярызацыю фундамэнтальных каштоўнасьцяў.

    Фэстываль Watch Docs Belarus, які яна ладзіла, «уваходзіць у сусьветную сямʼю кінафэстываляў аб правах чалавека — Міжнародную кінаасацыяцыю правоў чалавека».

    Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка.

    Як падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

    Санкцыя згаданага крымінальнага артыкула прадугледжвае да трох гадоў зьняволеньня.

    12 красавіка беларускія праваабронцы прызналі Тацяну Гацуру-Яворскую палітычным вязьнем.

    Тацяна Гацура-Яворская — маці чатырох дзяцей. Яна арганізатар вялікай колькасьці культурных ініцыятываў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus — міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 году.

    Заснаванае ёю аб’яднаньне «Зьвяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я — не», прысьвечанай адданай працы мэдыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.

    Аднак літаральна празь дзень пасьля адкрыцьця заявіліся кантралёры з санстанцыі і ўпраўленьня надзвычайных сытуацый, экспазыцыю давялося згарнуць. Датычных да арганізацыі выставы арыштавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці