• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса перададзена ў суд

    Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса па абвінавачванні ў публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію, перададзена ў суд.

    «Крымінальная справа па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 КК і ч.2 арт. 343 КК паступіла для судовага разбору ў Мінскі гарадскі суд», — паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

    Пра дату пачатку слуханняў і фармаце будзе паведамлена дадаткова.

    Абвінавачванне Эдуарду Пальчысу было выстаўлена ў чэрвені. Як распавялі ў Следчым камітэце, перад прад’яўленнем абвінавачванні Пальчыс адмовіўся ад паслуг абодвух абаронцаў, якія прадстаўлялі яго інтарэсы, напісаўшы адпаведную заяву ў іх прысутнасці. Пасля чаго заявіў аб прадастаўленні яму дзяржаўнага абаронцы. Следчы хадайніцтва задаволіў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці