• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook распавёў, якія тэмы найчасцей абмяркоўваліся ў сацсетцы ў 2016 годзе

    Стала вядома, якія тэмы былі самымі папулярнымі ў Facebook у 2016 годзе.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/90dc8d687831b38477f7d89bf01ca7c1_1440x.png

    Як можна здагадацца, больш за ўсё ў сацсетцы абмяркоўвалі прэзідэнцкія выбары ў Амерыцы. На другім радку па частаце абмеркаванняў і згадак — бразільская палітыка, на трэцяй — гульня Poke­mon Go. Далей ідуць рух Black Lives Mat­ter і філіпінскія прэзідэнцкія выбары адпаведна. У апошнім выпадку карыстальнікаў Face­book цікавіла асоба цяперашняга прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ.

    У дзясятку самых папулярных тэм таксама патрапілі Алімпійскія гульні, рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу ЕС, Супербоўл (фінальная гульня за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі ў ЗША). Не засталіся без увагі карыстальнікаў сеткі таксама музыка Дэвід Боўі і баксёр Махамед Алі, якія памерлі ў гэтым годзе.

    Акрамя таго, стала вядома, што ў дадзены момант супрацоўнікі Face­book тэстуюць новую функцыю, прызначаную для вельмі камунікабельных карыстальнікаў.

    Сутнасць яе ў тым, што ў версіі Face­book для OC Win­dows аўтаматычна адкрываецца новае акно, калі нехта каментуе паведамленне карыстальніка або згадвае яго ў сваёй публікацыі. Па словах кіраўніцтва сацсеткі, рашэнне распрацаваць новую функцыю было прынята ў сувязі з тым, што многія карыстальнікі скардзіліся на немагчымасць адначасова чытаць стужку і актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці