• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Form. Line. Color» — выстава арт-фатаграфіі ў Гродна

    У Гродна ў Цэнтры гарадскога жыцця праходзіць супольная выстава трох фатографаў —  Іллі Гелея, Яўгена Новака, Аляксандра Саенкі.

    Сцены былой галерэі “Крыга” нібы падзеленыя на тры розныя прасторы, дзе кожны з аўтараў прадставіў свае працы.

    Пра выставу распавядае адзін з аўтараў Аляксандр Саенка:

    —  Для мяне цікава было сабрацца з калегамі на такі супольны праект. У нас зусім розныя погляды на фатаграфію. У кагосці форма, у кагосці лінія, у кагосці колер. І разам мы стварылі такую калабарацыю.

    Па словах Іллі Гілея, Гродна чакала адкрыцця выставы падобнага фармату апошнія пяць год:

    — Уся канцэпцыя выставы звязана з галоўнымі элементамі. У любым візуальным мастацтве гэта лінія, форма і колер. Экспазіцыя ўяўляе сабой візуальнае даследанне. Тут вы можаце знайсці працы, якія напрамую адносяцца да супрыматызму, абстракцыі і экспрэсіянізму. Для света гродзенскай фатаграфіі гэта—  глыток свежага паветра, новы, не заезджаны фармат.

    Адкрыццё выставы сабрала маладое пакаленне аматараў сучаснага мастацтва. Выстава будзе працаваць цягам бліжэйшых двух тыдняў.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці