• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фота воблака пылу з Сахары беларускай фатографкі трапіла на сайт часопіса Vogue

    Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мастачка і фатографка Дар’я Роскач. Фота было зроблена у парку сакур Чіўнэ Сугіхары ў Вільні.

    «Анамалія ў Віленскім надвор’і і воблака пяску з Сахары дазволілі майму фота трапіць на сайт Vogue. […] Тут бачны і сакуры і тое самае воблака, закрываючае сонца. У моманце гэтыя кліматычныя змены нават зачароўваюць.

    Але важна за гэтай прыгажосцю бачыць праблемы, якія стварае чалавецтва і якія не супраць падхапіць і пасіліць у разы сама прырода. На некаторыя з гэтых зменаў мы ніяк не паўплываем. Але штосьці, напрыклад забруджванне асяроддзя — гэта тое на што мы можам паўплываць ужо пачынаючы з сёння», — напісала Дар’я.

    Пясчаная бура, якая пранеслася па Сахары, пакінула свой след над часткай Еўропы, у тым ліку над Літвой і Беларуссю. Неба афарбоўвалася ў жаўтлява-памяранцавы колер з‑за драбнюткіх часцінак пясчанага пылу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці