• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фота на знак салідарнасці не з’яўляюцца пікетам

    Абласны суд у Гродне 11 ліпеня пакінуў у сіле рашэнне суда Ленінскага раёна горада аб спыненні справы супраць сям’і Верамеенкаў. Нагадаем, 30 траўня суддзя Руслан Гурын прыняў рашэнне, што здымак ў сеціве не з’яўляецца пікетам. Міліцыя з гэтым рашэннем была не згодная.

    У абласным судзе касацыю міліцыі разглядаў суддзя Анатоль Заяц. Міліцыю на судзе прадстаўляў Аляксей Вайцешка, які складае пратаколы на грамадскіх актывістаў і журналістаў Гродна. Справа цягнулася каля пяці хвілінаў, судзя вырашыў пакінуць ў сіле рашэнне суда папярэдняй інстанцыі.

    Нагадаем, прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна  вырашылі абскардзіць рашэнне суддзі Гурына ў абласным судзе. Справа тычылася размешчанага ў сацыяльных сетках 7 мая фотаздымка сям’і Верамеенкаў з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 сутак арышту за нацыянальную сімволіку. Фота, апублікаванае ў Face­book, міліцыя палічыла «несанкцыянаваным пікетам».

    Пра рашэнне суддзі кажа Сяргей Верамеенка:

    “Я абсалютна задаволены і рады, што суддзя вынес такое рашэнне. Зразумела, што ў нас вельмі цяжка дамагчыся праўды. Але тым не менш я не лічу гэта чымсьці надзвычайным».

    Праваабаронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Хільмановіч мяркуе, што падобныя рашэнні прымаюцца не ў судзе, а дзесьці вышэй:

    “Я мяркую, што такі вынік разгляду касацыйнай скаргі прадстаўнікоў РАУС сведчыць пра тое, што рашэнні прымаюцца ў іншых кабінетах. Магчыма, для статыстыкі і нейкіх справаздачаў патрэбныя і такія пазітыўныя вынікі, каб паказаць, што ў Беларусі не толькі карная сістэма. А можа згулялі нейкія амбіцыі прадстаўнікоў міліцыі, якія перавысілі свае паўнамоцтвы. Тым не менш, канешне, трэба вітаць, што абласны суд падтрымаў рэдкае законнае рашэнне суда Ленінскага раёна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці