• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Францыя: затрыманыя падазраваныя ў справе аб нападзе на Charlie Hebdo

    У Францыі затрыманыя чатыры чалавекі па справе аб нападзе на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo і на краму габрэйскіх прадуктаў у прыгарадзе Парыжа. Пра гэта ў сераду паведамляюць францускія СМІ.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cd792bd4-0b26-489f-8573-37f789da38f2_w1023_r1_s.jpg

    Затрыманых — мужчын ва ўзросьце ад 30 да 36 гадоў — падазраюць у «пастаўках зброі» нападнікам.

    7 студзеня 2015 году ў Парыжы двое ўзброеных людзей распачалі страляніну ў рэдакцыі Char­lie Heb­do, загінулі 12 чалавек. Зьдзейсьнілі напад ісламісты — браты Шэрыф і Саід Куашы. Яны заявілі, што напад на часопіс быў помстай за карыкатуры на прарока Мухамэда. Іх забілі падчас спэцапэрацыі.

    Іх саўдзельнік Амэд Кулібалі 9 студзеня таго ж году застрэліў супрацоўніцу паліцыі на паўднёвым ускрайку Парыжу, а затым захапіў закладнікаў у габрэйскай краме і забіў яшчэ чатырох чалавек. Паліцыя застрэліла Кулібалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці