• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фрылансеру Змітру Лупачу праз Viber даслалі позву ў суд

    Глыбоцкія міліцыянты 5 снежня склалі чарговы пратакол па частцы другой артыкула 22.9 КаАП на журналіста Змітра Лупача. Позву журналісту-фрылансеру даслаў на Viber капітан міліцыі, старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Цырбан.

    Падставай для складання пратакола стаў сюжэт на спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” пра ўшанаванне памяці ахвяр нацыстаў і камуністаў на Глыбоччыне.

    Сёлета гэта ўжо дзясяты пратакол, складзены на журналіста-фрылансера Змітра Лупача за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат”.  Тыдзень таму на Змітра Лупача і Таццяну Смоткіну пратаколы склала міёрская міліцыя за асвятленне імі сацыяльных праблем жыхароў аграгарадка Язна Міёрскага раёна.

    Як кажа журналіст-фрылансер Зміцер Лупач, апошнім часам улады ўвогуле не прапускаюць па-за ўвагай ніводнага яго сюжэта, асабліва на сацыяльную тэматыку.

    — І як яны часам кажуць людзям, каб закрылі раты, як напрыклад гэта было ў Язна, такім чынам спрабуюць уздзейнічаць і на нас. Думаю, што ім цяжка будзе гэта зрабіць, бо сітуацыя ў краіне пагаршаецца, расце напружанне, асабліва ў малых гарадах ды вёсках. Таму я не ведаю, колькі яшчэ людзі змогуць маўчаць, бо цярпенне народа невечнае.

    Сёлета Зміцер Лупач паводле судовых рашэнняў ужо заплаціў 4 189,5 беларускіх рублёў штрафу за прафесійную дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці