• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар літоўскай газеты Respublika звярнуўся да Лукашэнкі па інтэрв’ю

    Галоўны рэдактар і ўладальнік літоўскай газеты Respublika Вітас Томкус спадзяецца асабіста ўзяць інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Каб звярнуць на сябе ўвагу ўладаў у Мінску, ён напісаў фельетон, поўны сумніўнага сарказму і, мабыць, зразумелага літоўскаму чытачу гумару, піша Reform.by.

    У артыкуле ён паведаміў, што звярнуўся ў пасольства Беларусі з просьбай пра інтэрв’ю і атрымаў адказ, што ягоны ліст перададзены ў адміністрацыю Лукашэнкі. Ён нагадаў, што ў 2020 годзе падчас масавых пратэстаў яму ў такім інтэрв’ю адмовілі. Тады ён, па яго прызнанні, хацеў даведацца ў Лукашэнкі, навошта бегаць з аўтаматам, калі можна ўсіх беларусаў пасадзіць на COVID-каранцін.

    Размаўляць Томкус са Святланай Ціханоўскай не хоча, бо яна яму і так «дорага абыходзіцца».

    «Калі б я вельмі хацеў, я мог бы знайсці на вакзале і танней», — відаць, грэбліва напісаў галоўрэд газеты Respub­li­ka.

    Яму здаецца, што ягоны ўзровень — толькі Лукашэнка. Бо яны абодва «апошнія з магікан», займаюць свае пасады дзесяцігоддзямі.

    Яшчэ адзін чалавек, які, ва ўяўленні Томкуса, знаходзіцца дзесьці побач — Такер Карлсан. Але Томкус адразу папярэджвае, што ён не Карлсан і пытацца ў Лукашэнкі пра гісторыю не будзе. Ды і апошні герой амерыканскага журналіста драбнаваты для галоўрэда Respub­li­ka, лічыць Томкус.

    Магчыма пасля такога тэксту Вітас Томкус можа разлічваць на аўдыенцыю беларускага кіраўніка.

    Чытайце яшчэ:

    Не 50 адсоткаў, а толькі два. Фактчэкінг па слядах калонкі Рымаса Бружаса на LRT

    Захаваць выданне ля самага фронту і інфармаваць свет аб жыцці ў акупацыі — гісторыі нязломнасці ўкраінскіх журналістаў

    Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці