• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўрэд «Газэты Выборчай» напісаў адкрыты ліст начальніку Валадаркі

    Ужо амаль два месяцы карэспандэнт газеты Андрэй Пачобут за кратамі.

    18 мая стала вядома, што журналіста перавялі з СІЗА на Валадарскага ў Жодзіна.

    Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

    Журналіст прызнаны палтвязнем.

    Адам Міхнік, галоўны рэдактар аднаго з найбуйнейшых польскіх выданняў «Газэта Выборча», які быў палітвязнем у часы, калі Польшча была падкантрольная СССР, а цяпер — адзін з самых уплывовых людзей Польшчы, напісаў адкрыты ліст начальніку СІЗА №1 Мінска Андрэю Цэдрыку. Менавіта за сценамі Валадаркі ўжо амаль два месяцы знаходзіцца Андрэй Пачобут, шматгадовы карэспандэнт «Газэты Выборчай». Яму і яшчэ чацвярым актывістам недзяржаўнага Саюза палякаў выстаўленае абвінавачванне ў «распальванні нацыянальнай варажнечы».

    Міхнік апублікаваў свой адкрыты ліст на Wyborcha.pl.

    «Паважаны Андрэй Міхайлавіч! У СІЗО №1, якое Вы ўзначальваеце, з 25 сакавіка 2021 года знаходзіцца наш калега, карэспандэнт «Газэты Выборчай» Пачобут Андрэй Станіслававіч, — піша Міхнік.

    — Яго справа і абвінавачванні супраць яго, у чым мы глыбока ўпэўненыя, маюць прыроду беспадстаўных і незаконных палітычных рэпрэсій, накіраваных па жаданні ўлад супраць сумленнага і дастойнага даверу журналіста і, у цэлым, супраць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі. Такім чынам, гэтыя рэпрэсіі адпавядаюць рысам этнічнай чысткі, з’явы, якая можа і павінна быць расследаваная згодна з міжнародным правам.

    Асабіста Вы, Андрэй Міхайлавіч, зразумела, не маеце ўплыву на характар абвінавачванняў Пачобута А.С., на ход расследавання або магчымы вердыкт. З другога боку, менавіта Вы цалкам адказны за лёс вязня падчас яго зняволення.

    Таму мы хацелі б, каб Вы ведалі: тое, што адбываецца падчас арышту з Пачобутам А.С., закранае не толькі нас, яго калег па рэдакцыі, але і журналісцкую супольнасць ва ўсёй Польшчы. Пачобута ведаюць, шануюць і паважаюць. Доказ гэтага — тое, што ў 2011 годзе ён быў прызнаны польскім журналістам года, што ў нашай краіне з’яўляецца найвышэйшай журналісцкай узнагародай.

    Нягледзячы на інфармацыйную блакаду, мы ўважліва сочым за лёсам Пачобута А.С. падчас яго зняволення.

    Калі высветліцца, што яго правы як вязня парушаюцца, мы гатовыя і здольныя ўзняць грамадскі рэзананс у Польшчы і іншых краінах, а таксама звярнуцца да міжнародных інстытутаў, каб настойліва дабівацца пакарання вінаватых.

    Шчыра ваш,

    Адам Міхнік, галоўны рэдактар «Газэты Выборчай».

    Агнежка Рамашэўская: Верагодна, Пачобуту прапаноўвалі вызваленне і дэпартацыю, а ён адмовіўся

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці