• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў у Гродне новыя выданні

    Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, аўтар сайта ГА “БАЖ” прадставіў у гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 28 студзеня 2018 года чатыры новых выданні на гістарычную тэму. Адну з кніг — альбом  “Мяжа была пад Мінскам 1921—1941 гг.” — можна смела называць эксклюзівам.  

    — Гэтая кніга адметная для ўсіх беларусаў, таму што феномен даваеннай савецка-польскай мяжы амаль не даследваны ў беларускай гістарыяграфіі, ён не быў добра праілюстраваны. Таму ў кожным горадзе, дзе я прэзентую альбом, гэта выклікае вялікую цікаўнасць.

    Гродна ж — памежны горад, дзе былі часткі КАП (Корпусу аховы памежжа), горад, які змагаўся ў 1939 годзе. Аспекты верасня 1939 года ў гэтай кнізеі вельмі падрабязна паказаныя. Мяне даўно сюды запрашалі і гэта сведчыць, што ёсць зацікаўленасці і жаданне мяне пачуць, — расказаў аўтар Ігар Мельнікаў.

    Апроч альбома “Мяжа была пад Мінскам 1921 – 1941 гг.” ў Гродне былі прадстаўленыя кнігі “Адысея палешука” — гэта ўспаміны беларускага “андэрсаўца” Паўла Нічыпарука; “Забытыя героі” — кніга, прысвечаная беларусам, ураджэнцам Беларусі, якія служылі ў ІІ польскім корпусе і І асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе; кніга “ХХ дывізія пехоты”.

    Кніга “ХХ дывізія пяхоты” выйшла на польскай мове па просьбе польскага боку. “ХХ дывізія” — гэта беларуская дывізія, яна так і называлася ў Польшчы. Штаб быў у Баранавічах. Палкі стаялі ў Баранавічах і Слоніме.

    — Трэба разумець, што 70 тысяч беларусаў змагалася з нацыстамі з першага дня Другой Сусветнай вайны, шмат з іх трапіла ў нямецкі палон, і знаходзілася ў нямецкіх шталагах для ваеннапалонных, шмат трапіла потым у рукі НКУС. Гэтыя людзі ў 1941 годзе былі ў Арміі Андэрса, ІІ польскім корпусе, змагаліся з нацыстамі ў Італіі.  Частка служыла ў Чырвонай Арміі ці ў дывізіі Касцюшкі, якая змагалася побач з Чырвонай Арміяй. Тыя, хто змагаліся ў Андэрса, вярнуліся ў Беларусь, а ў 1951 годзе былі, на жаль, дэпартаваныя. Многія з іх жылі без прызнання з боку дзяржавы, а самае галоўнае — без прызнання беларускага грамадства, — гаворыць Ігар Мельнікаў, адзначаючы важнасць гістарычных выданняў.

    Ангола, Ліберыя, Бразілія? Часопіс “Марскія і каланіяльныя справы” ў 1930‑я гады пісаў пра Польшчу як каланіяльную дзяржаву

    Трамваі хадзілі і рабочыя дысцыплінавана ішлі на працу — першыя дні вайны ў Мінску ва ўспамінах відавочцаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці