• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Намесніка дырэктара гомельскай рэкламнай тэлекампаніі знайшлі мёртвым. Сам дырэктар за кратамі паводле «палітычнага» артыкулу

    Андрэй Віннікаў знік 1 красавіка. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўнікі разглядаюць некалькі версій смерці.

    У канцы сакавіка вядомага гомельскага прадпрымальніка, заснавальніка рэклямнай тэлекампаніі «ФилТВ» Віталя Філінскага затрымала міліцыя, яго арыштавалі на 15 дзён за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Затым Філінскі атрымаў чарговыя 15 сутак.

    Яго намесьнік Андрэй Віньнікаў зьнік. 18 красавіка стала вядома, што Віньнікава знайшлі мёртвым. Пра гэта паведаміў атрад «Сімуран», удзельнікі якога займаюцца пошукам зьніклых людзей.

    Пра зьнікненьне намесьніка дырэктара «ФилТВ», 54-гадовага Андрэя Віньнікава, стала вядома 1 красавіка. Ён выйшаў з дому ўначы і больш там не зьяўляўся. Яго кіраўнік Філінскі ў той час быў за кратамі. Як стала вядома Свабодзе, праваахоўныя органы сярод іншых вэрсій прычын сьмерці Віньнікава разглядаюць суіцыд.

    Кампанія «ФилТВ» была створаная ў 1990‑х. Гэта адзінае ў Гомельскай вобласьці рэклямнае агенцтва поўнага цыклю, якое займалася распрацоўкай рэклямы, выкананьнем і разьмяшчэньнем яе на тэлевізійных каналах. Кампанія шмат супрацоўнічала зь дзяржаўнымі ўстановамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці