• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродзенскія журналісты пачалі мерапрыемствы да 100-годдзя БНР

    Гродзенскія сябры ГА “БАЖ” распачалі мерапрыемствы да 100-годдзя стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі – ўсклалі кветкі і запалілі знічы на сімвалічнай магіле слуцкага паўстанца Андрэя Якубецкага ў вёсцы Капцёўка (Гродзенскі раён).

    Пра гістарычную ролю Якубецкага для Беларусі распавядае гісторык і журналіст Аляксей Кайрыс:

    – Андрэй Якубецкі быў вайсковым дзеячом – маёрам Беларускай вайсковай Камісіі, удзельнічаў у Слуцкім паўстанні. Пасля гэтых падзей быў вымушаны эміграваць і жыў у Латвіі. Загінуў ён у 1944 годзе пры невядомых абставінах.

    У 2016 годзе нашчадкі Якубецкага разам з валанцёрамі зрабілі яго сімвалічную магілу на радзіме побач з пахаваннямі родзічаў, бо ягонае сапраўднае месца пахавання і дата смерці дагэтуль невядомыя.

    Для журналіста і аднаго з рэдактароў сайта Inform­Na­palm Дзяніса Івашына ўшанаванне памяці Андрэя Якубецкага – гэта спадкаемнасць пакаленняў з выбітнымі дзеячамі Беларусі. “Кожны патрыёт, які мае ў сэрцы Беларусь, мае магчымаць прыехаць у Капцёўку, што каля Гродна, прыйсці на гэтую пачэсную магілу і аддаць пашану не толькі Андрэю Якубецкаму, але і ўсім тым патрыётам Беларусі, якія не шкадавалі сябе і аддалі сваё жыццё служэнню ёй”, — кажа Дзяніс Івашын.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/jak3.jpg

    Мерапрыемствы святкавання ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі працягнуцца на Гродзеншчыне ў 2018 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці