• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГУБАЗіК: Падпіска на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы цягне адміністрацыйную адказнасць. Адвакаты рашуча пярэчаць

    У сваім тэлеграм-канале ГУБАЗіК нагадаў спіс 40 тэлеграм-экстрэмістаў. І дадаў: падпіска на каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі, цягне адміністрацыйную адказнасць. Атрымліваецца, людзей ужо можна караць проста за тое, што яны чытаюць не тыя тэлеграм-каналы? «Наша Ніва» папрасіла адвакатаў пракаментаваць гэтае папярэджанне ад сілавікоў.

    Адвакат Антон Гашынскі тлумачыць:

    «Адказнасць за дзеянні ў дачыненні да інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прадугледжана адміністрацыйным заканадаўствам, а менавіта ч. 2 арт. 19.11 КаАП (для фізічных асоб — штраф да 20 базавых велічынь, для ІП — ад 20 да 50 базавых велічынь, для юрыдычных асоб — ад 50 да 200 базавых велічынь). Разам з тым правапарушэннем лічацца распаўсюд такой прадукцыі, а таксама яе выраб, захоўванне і перавозка з мэтай яе распаўсюду.

    Адпаведна, за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы можна пакараць, толькі калі будзе даказана, што асоба перадала іншаму прадукцыю, якую публікуюць гэтыя каналы, альбо мела намер яе каму-небудзь перадаць».

    Адвакат Марына Юдзенка (адвакацкае бюро «Брагінец і Партнёры») таксама адзначыла: важная наяўнасць мэты распаўсюду забароненай інфармацыі.

    «Артыкуле 19.11 КаАП утрымлівае вычарпальны пералік дзеянняў з інфармацыйнай прадукцыяй, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія цягнуць адміністрацыйную адказнасць, — каментуе Марына Юдзенка. — 

    Тым, што цягне адміністрацыйную адказнасць, з’яўляецца не само па сабе захоўванне інфармацыйнай прадукцыі. Супрацьпраўным з’яўляецца менавіта захоўванне з мэтай распаўсюду.

    Пад распаўсюджваннем варта разумець перасылку, рэпост, іншыя спосабы давядзення да ведама хоць бы адной асобы незалежна ад спосабу. Наяўнасць названай мэты абавязковая для таго, каб канстатаваць наяўнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння».

    Адвакат Андрэй Мачалаў выказаўся коратка:

    «Гэта немагчыма па законе. Глядзіце 19.11 КаАП. Падпіска — гэта яшчэ не значыць распаўсюд».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці