• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Ільяш: Вызваленне палітвязняў адбудзецца з падзеннем рэжыму Лукашэнкі

    Цяпер здымаецца поўнаметражная карціна, прысвечаная лёсу Кацярыны Андрэевай, піша  «Новы час».. Ці ведае сама журналістка за кратамі, што яна ўжо не толькі ўганаравана ордэнам, але і з’яўляецца гераіняй стужкі?

    21-га траўня ў Варшаве, у гадавіну смерці Вітольда Ашурка, Медаль ордэна Пагоні ад Рады БНР уручалі не толькі брату Ашурка, але і сваякам ды сябрам іншых асуджаных у Беларусі па палітычных матывах. Сярод лаўрэатаў — палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева, якая плануе атрымаць узнагароду ў рукі адразу пасля вызвалення.

    З мужам палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, журналістам Ігарам Ільяшам «Р*дыё Р*цыя» пагутарыла пра тое, чаму важна, каб Кацярына атрымала ордэн асабіста ў рукі, чаму сваякам не варта асцерагацца надання статусу палітзняволенага праваабарончымі арганізацыямі і на якім этапе існавання рэжыму Лукашэнкі мажлівы перамены, у тым ліку поўнае вызваленне палітвязняў.

    — 15-га траўня было 2,5 гады з моманту арышту і зняволення Кацярыны Андрэевай. Але ўжо 21-га траўня ў Варшаве ўручалі ордэн «Пагоні» Беларускай Народнай Рэспублікі. Сярод лаўрэатаў была Кацярына Андрэева, вы не змаглі быць. Якое ў вас адчуванне ў сувязі з гэтым уганараваннем?

    — Са мной звязваліся наконт гэтай узнагароды, пыталіся, ці змагу я або хтосьці са сваякоў Кацярыны прыехаць на гэту імпрэзу. Я не мог, бо я невыязны, сваякі таксама па розных прычынах не маглі выехаць. Я папрасіў, каб узнагарода пакуль захоўвалася ў арганізатараў.

    Я, канешне, хацеў бы, каб гэту вельмі ганаровую ўзнагароду Каця забрала асабіста праз пэўны час. У прынцыпе, я па той жа логіцы не забіраю некаторых узнагарод, бо я хачу, каб гэта ўсё ж адчула сама Каця, калі ёй уручаюць гэта ўсё, а не проста перадалі сваякі.

    Пагадзіцеся, што гэта зусім іншае ўражанне для чалавека, я хачу, каб гэта захавалася для Каці. Што тычыцца самой узнагароды, то мы даведаліся пра гэта яшчэ на Дзень Волі, нам было абвешчана 25-га сакавіка. Канешне, гэта вялікі гонар для сям’і Каці і для самой Каці. Яна даведалася вельмі хутка пра гэту ўзнагароду, дзякавала, безумоўна. Для яе гэтае прызнанне вельмі важнае.

    — Таксама, наколькі я ведаю, пра Кацярыну Андрэеву і Дашу Чульцову быў зняты фільм «У жывым эфіры». Стужка нават стала найлепшай на польска-чэшскім «ZOOM – ZBLIŻENIA». ЦІ бачылі вы ўжо гэты фільм? Ці ведае Кацярына, што яна ўжо не толькі ўганаравана ордэнам, але і з’яўляецца гераіняй стужкі?

    — Фільм выйшаў, калі я не памыляюся, яшчэ восенню мінулага года. Сапраўды, ён быў адзначаны на некалькіх кінафестывалях. Я глядзеў, і сям’я Каці глядзела гэту стужку. У мяне вельмі прыемныя ўражанні, мне спадабалася. Безумоўна, і рэжысёрка гэта падкрэслівае, трэба ўсім разумець, што гэта не дакументальная рэканструкцыя тых падзей.

    Я, хоць і прысутнічаў падчас тых падзей, падчас стрыму з «Плошчы Перамен», у адрозненне ад Дар’і Чульцовай, не магу сказаць, што там не адпавядала праўдзе, я ведаю праз расказы Каці, што некаторыя рэчы выглядалі не так. Але гэта той выпадак, калі мастацкае асэнсаванне можа быць больш удалым для разумення персанажа, для разумення Каці, чым дакументальная рэканструкцыя.

    У некаторых момантах мне спадабалася, што за кошт мастацкага асэнсавання больш раскрылі асобу Каці, чым гэта было б, калі б усё адпавядала таму, як гэта выглядала падчас стрыму. Таму ў мяне вельмі добрыя ўражанні ад гэтай стужкі, і Каця, безумоўна, ведала. Яна ведала яшчэ на этапе падрыхтоўкі, напісання сцэнара, ёй усё пра гэта распавядалі. Яна ведала, хто выконвае ролю яе прататыпа ў кіно.

    Апроч таго, Мара Тамковіч зараз здымае і поўнаметражны фільм. Кароткаметражны фільм быў прысвечаны менавіта гэтаму стрыму з «Плошчы Перамен». Поўнаметражная карціна будзе прысвечана нашаму з Кацяй лёсу, як мы перажывалі гэтыя падзеі.

    Зноў жа, гэта будзе мастацкае асэнсаванне, а не дакументальная рэканструкцыя. Гэта будзе стужка, натхнёная нашай гісторыяй. Каця таксама пра гэта ведае, і, канешне, для яе гэта вельмі прыемна і вельмі важна.

    Чытайце яшчэ: 

    Прадпрымальніка і выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» эвакуіравалі з Беларусі

    «Гэта не Джэймс Бонд, а смелыя дзяўчаты». Рэжысёрка — пра Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову

    Экстремист? Террорист? Формирование? Разбираемся, кто есть кто, где смотреть списки и что грозит

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці