• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адна старонка брэсцкага блогера Сяргея Пятрухiна ў Facebook прызнаная экстрэмісцкай

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 28 чэрвеня адбылося чарговае абнаўленне. У прыватнасці, паводле рашэння суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці туды трапіў Face­book-акаўнт экс-палітвязня, брэсцкага блогера Сяргея Пятрухiна.

    Блогеру Сяргею Пятрухіну абмежавалі выезд за мяжу і забаранілі кіраваць аўтамабілем з-за нясплочаных штрафаў

    Сяргей Пятрухін

    Справу разглядаў суддзя Андрэй Васілюк, а Міністэрства інфармацыі Беларусі было ўказанае зацікаўленым бокам на судовым працэсе. У выніку 26 чэрвеня старонка ў Face­book з назвай «Сяргей Пятрухiн» рашэннем Іванаўскага райсуда была прызнаная «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».

    Нагадаем, што напрыканцы траўня 2024 года суддзя Ленінскага раёна Брэста Ала Вінаградава пастанавіла прызнаць «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» іншы профіль блогера Сяргея Пятрухіна ў Face­book. Тады справа тычылася старонкі, якая не абнаўлялася амаль чатыры гады — фактычна з моманту затрымання Сяргея Пятрухіна 16 чэрвеня 2020 года. Гэтым разам «экстрэмісцкі» статус атрымаў актыўны профіль брэсцкага блогера, які вымушаны быў з’ехаць за мяжу.

    Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызналі забароненымі для распаўсюду тыя ці іншыя інтэрнэт-рэсурсы (інфармацыйныя сайты, пратэстныя чаты, каналы, кнігі ды іншае) ужо 533 разы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці