• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі праект «Народны рэпарцёр»

    Паводле сайта МУС ад 8 траўня 2024 года, рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэміскім фармаваннем і забароне ягонай дзейнасці» прынята Міністэрствам унутраных справаў у гэты самы дзень. У рашэнні згадваюцца прозвішчы экс-палітвязняў, блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна як удзельнікаў фармавання.

    Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін «Народны рэпарцёр»

    Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін у стрыме пасля эвауацыі блогера. Скрыншот з відэа ютуб-канала «Народны рэпарцёр»

    У «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» згадваюцца сацыяльныя сеткі і  інтэрнэт-рэсурсы, праз якія, паводле МУС, блогеры займаліся «арганізацыяй дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыяй і абразамі службовых асобаў».

    -YouTube-каналы «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЁР» (youtube.com/@narodnyjreporter і  youtube.com/channel/UC0oLxL8yFsl6KyXdDgnJi4g), «Ютуб Депутаты» (youtube.com/@user-tx5wd5nv6p і youtube.com/channel/UCYPP3bSR4blFJIGQiNE2u9w); «reporter ludowy» (youtube.com/wujek-piotrek1971  і  youtube.com/channel/UCzdY9_UYMVbtRRYLJzJSeLA );

    - канал «Народный репортёр» на відэахостынгу RuTube (rutube.ru/channel/282532);

    - старонка «Nar­o­d­nyRe­porter» на платфэрме Dona­tionAlerts  (donationalerts.com/r/narodnyreporter);

    - акаўнт «Народный Репортёр» на платформе Patre­on  (patreon.com/NarodnyReporter);

    - Telegram-канал «Народный Репортер» (t.me/narodnireporter);

    - Telegram-бот «Народный Репортер» з ідэнтыфікатарам @narodny_reporter_bot і Telegram-бот «Народный Репортер» з ідэнтыфікатарм @narod_reporter_bot ;

    - старонкі з назвай «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР» у сацыяльнах сетках  «ВКонтакте», «Одноклассники», Face­book, Insta­gram,

    - старонкі ў Tik­Tok з назвамі «NARODNYREPORTER» і «Javier from Belarus»;

    - адрасы электроннай пошты applepajaro@gmail.com, brestovl.sp@gmail.com, stopzawod@gmail.com;

    - асабістыя старонкі Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава ў сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники» , Face­book і Insta­gram.

    Скрыншот «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці»

    «Экстрэмісцкімі» прызнаныя і два лагатыпы: «у выглядзе рупара чырвонага колеру са змешчанай унутры гарызантальнай рунай молніі чырвонага колеру» і «ў выглядзе бясформеннай плямы чырвонага колеру з размешчаным зверху сімвалам кнопкі «Play» чырвона-белага колеру».

    «Народны рэпарцёр» расказвае пра асноўныя сацыяльна-палітычныя падзеі ў Беларусі. Праект заснаваў экс-палітвязень Сяргей Пятрухін, асуджаны ў 2021 годзе паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (Абраза суддзі). Пазней да Пятрухіна  далучыўся экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў, гэтаксама асуджаны ў 2021 годзе па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады).

    Абодва выйшлі на волю ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прысуджаныя тэрміны зняволення, і ў розны час з’ехалі з Беларусі.

    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці  за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці