• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нагадваць пра беларускіх журналістаў за кратамі і наогул пра ўсіх нашых палітвязняў». Відэа Акцыі салідарнасці

    У Міжнародны дзень свабоды прэсы Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы ў Лукішскай турме ў Вільні арганізавалі акцыю салідарнасці са зняволенымі беларускімі медыйшчыкамі. У відэароліку паказваем, як гэта было.

    Арганізатары акцыі зладзілі сімвалічную фотасесію з партрэтамі зняволеных журналістаў у Лукішскай турме. Месца было абрана не проста так: менавіта тут у свой час сядзелі вядомыя беларусы.  Зараз жа ўнутры Беларусі за кратамі знаходзяцца такія вядомыя журналісты. як Ірына Леўшына, Марына Золатава, Ігар Лосік, Андрэй Кузнечык, Ігар Карней, Анджэй Пачобут, Андрэй Аляксандраў і іншыя. Усяго ў спісе палітзняволеных калег на дадзены момант  — 35 прозвішчаў. Уся віна гэтых медыйшчыкаў палягае толькі ў тым, што яны сумленна выконвалі свой прафесійны абавязак.

    Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец падкрэсліў: «Пакуль мы не можам дабіцца галоўнай мэты — вызвалення нашых калегаў. Але ў нашых сілах нагадваць пра нашу трагічную сітуацыю, нагадваць пра Беларусь, нагадваць пра беларускіх журналістаў за кратамі і наогул пра ўсіх беларускіх палітвязняў».

    Сумесная акцыя БАЖ і СЖЛ завяршылася сімвалічным вызваленнем беларускіх журналістаў-вязняў з Лукішскай турмы.

    БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseThe­Jour­nal­ist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

    #World­Press­Free­dom­Day #WPFD2024 #Press­Free­dom #BecauseThe­Jour­nal­ist

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці