• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новае «экстрэмісцкае фармаванне» — партал Proinfo.nеws. БАЖ не мае дачыннення згаданых рэсурсаў

    У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» быў унесены партал Proinfo.nеws. У спісе на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, дзе вядзецца пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў», ён пазначаны як «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — партал Proinfo.nеws

    Скрыншот з сайта МУС

    Рашэнне аб прызнанні Proinfo.nеws «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі 7 траўня 2026 года пад нумарам 4/41–89.

    Разам з сайтам «экстрэмісцкім» былі прызаныя ўсе акаўнты рэсурса ў сацсетках:

    • https://instagram.com/proinfo.by
    • https://vk.com/proinfo.by
    • https://www.threads.com/@proinfo.by
    • https://x.com/proinfo
    • https://ok.ru/proinfo
    • https://t.me/proinfoby
    • Viber-супольнасць «Новости Лунинетчины»

    Паводле ведамства, дачыненне да гэтага «экстрэмісцкага фармавання» мае Ірына Бурая.

    Само ж «фармаванне» на раніцу 18 траўня пазначанае ў спісе як «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

    БАЖ адзначае, што не мае ніякага дачынення да згаданай інфармацыі і згаданых інфармацыйных рэсурсаў.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў асуджае выкарыстанне рэпрэсіўнага заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму супраць медыяў.

    Паводле дзейнага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса РБ) ці за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК РБ). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.